Get Mystery Box with random crypto!

Лукашэнка адрэагаваў на спадарожнікавыя фота лягера ля вёскі Ц | Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка адрэагаваў на спадарожнікавыя фота лягера ля вёскі Цэль

Адказваючы на пытаньне журналіста з Францыі, які спасылаўся на публікацыі спадарожнікавых здымкаў лягера ля вёскі Цэль Асіповіцкага раёну, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падразьдзелы прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» ня будуць разьмяшчацца пад Асіповічамі, і зьняпраўдзіў стварэньне для іх адмысловых палявых лягераў.

Раней Радыё Свабода пацьвердізіла, дзякуючы новым спадарожнікавым выявам былой вайсковай часткі ля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, узьвядзеньне новага вайскова-палявога лягера.

Сваімі памерамі ён перасягае іншыя вядомыя палявыя лягеры ў Беларусі, дзе рыхтуюць да вайны з Украінай мабілізаваных расейскіх салдат.

https://smarturl.click/WzRX