Get Mystery Box with random crypto!

Жыхара Полацку асудзілі пасьля праверкі тэлефона памежнікамі н | Радыё Свабода — Беларусь

Жыхара Полацку асудзілі пасьля праверкі тэлефона памежнікамі на беларуска-расейскай мяжы

Памежнікі знайшлі ў тэлефоне жыхара Полацку Мікіты Белавусава падпіскі на тэлеграм-канал выданьня «Zerkalo», пра што паведамілі ў Лёзьненскае аддзяленьне міліцыі, дзе на мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Судзьдзя суду Лёзьненскага раёну Аляксей Лапушынскі 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакараў работніка ААТ «Нафтан» жыхара Полацку Мікіту Белавусава штрафам у памеры 1110 рублёў, а таксама пастанавіў канфіскаваць прыладу адміністрацыйнага правапарушэньня — ягоны мабільны тэлефон.