Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронцы паведамілі, што на мяжы ў грамадзян Беларусі пат | Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі, што на мяжы ў грамадзян Беларусі патрабуюць адмовіцца ад «Карты паляка»

Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што беларускія памежнікі на мяжы прымушаюць беларусаў «добраахвотна» адмаўляцца ад «Карты паляка» — інакш пагражаюць суткамі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, уладальнікаў «Карты паляка» пры праходжаньні беларускай мяжы накіроўваюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ — бо памежнікі бачаць на візе «Мэта выданьня 24», а гэта сьведчыць, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумэнту.

Журналісты Zerkalo патэлефанавалі ў Памежны камітэт па камэнтар. У ведамстве заявілі, што ня ведаюць пра праверку «Карты паляка» ў грамадзян.

Раней Лукашэнка выказаўся пра «Карту паляка», і тэму пачалі абмяркоўваць чыноўнікі і прапагандысты. Так, былы дэкан факультэту філязофіі БДУ Вадзім Гігін прапанаваў «увесьці нулявую талерантнасьць да ўладальнікаў «Карты паляка».