Get Mystery Box with random crypto!

Даўно нічога не чуваць пра Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча, | Радыё Свабода — Беларусь

Даўно нічога не чуваць пра Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча, Ціханоўскага... Калі Лукашэнка іх забіў, на што ён разьлічвае?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— На тое, што людзі звыкнуцца, як было з Захаранкам, Ганчаром, Красоўскім і іншымі. Больш за дваццаць гадоў, як яны „зьніклі“, і сьвет для яго не абрынуўся. Кіраваць ён зьбіраецца „вельмі доўга“, біялягічна можа быць гадоў 20. А тут яшчэ вайна зь яе непрадказальнымі паваротамі. Але гэта ягоная стыхія — так выкруціцца, каб „вайна ўсё сьпісала“. 30 гадоў уся яго палітыка — гэта пастаянныя кульбіты, якія дазвалялі яму заставацца пры ўладзе. Думаю, на гэта ён і разьлічвае, на ўласную інтуіцыю. Больш разьлічваць проста няма на што.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669