Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2023-06-13 09:38:01
Міжнародная арганізацыя працы ўхваліла рэзалюцыю з асуджэньнем палітыкі ўладаў Беларусі

На канфэрэнцыі ў швайцарскай Жэнэве за рэзалюцыю з асуджэньнем палітыкі рэжыму Лукашэнкі прагаласаваў 301 дэлегат, супраць — 54.

У лістападзе 2022 году кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць супраць Беларусі 33-і параграф сваёй канстытуцыі (статуту) за безупынныя парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў. Такія захады пагражаюць Беларусі эканамічнай блякадай. Раней такія захады прымянялі толькі да М'янмы ў 2011 годзе.

https://smarturl.click/b4av
2.0K views06:38
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 09:08:04
Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі

Аб’яднаны пераходны кабінэт паведаміў пра вынікі сустрэчы калектыву ByPol са Сьвятланай Ціханоўскай:

Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі (куды ўваходзяць Мацьвей Купрэйчык, Уладзімер Жыгар і іншыя) аддзяляецца ад фонду і ў найбліжэйшы час вызначыцца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы;
У адказнасьці Станіслава Лупаносава і Аляксандра Азарава застаецца плян «Перамога». Працягваецца праца па яго напаўненьні і падрыхтоўцы;
Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаньнем сілавікоў Беларусі; Facebook, TikTok і сайт ByPol — пад кіраўніцтвам Азарава;
Усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся на праходжаньне паліграфа;
У ByPol у найбліжэйшы час будзе праведзены фінансавы аўдыт незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі;
Уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачваньні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеяньні, якія прычыняюць шкоду другому боку і як супольнасьці.
2.6K viewsedited  06:08
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 08:22:05
Расейскія войскі абстралялі Крывы Рог, загінулі мінімум тры чалавекі

Расея працягвае начныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Пра абстрэл Крывога Рогу паведамілі экстраныя службы Ўкраіны. Частку расейскіх ракетаў зьбіла СПА, але некаторыя трапілі ў будынкі, у тым ліку жылыя дамы.

Пакуль вядома пра 3 загінулых і 25 параненых, 19 чалавек шпіталізавалі.

Відэа з Крывога Рогу апублікаваў у сваім канале прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, для якога Крывы Рог — малая радзіма.
3.0K views05:22
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 22:15:14
Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла пра вызваленьне на мінулым тыдні 7 населеных пунктаў у Данецкай і Запароскай абласьцях

Усяго падчас наступу Узброеныя сілы Ўкраіны, паводле мінабароны, прасунуліся на 6,5 км і ўзялі пад свой кантроль 90 км²

На фота ад Reuters украінскія марпэхі ў вызваленым сяле Сторажова Данецкай вобласьці 12 чэрвеня.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
1.6K views19:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 21:40:54
Папулярны швэдзкі DJ KAAZE скасаваў свой выступ у Беларусі

Ён павінен быў выступіць на фэсьце Viva Braslav 28-30 ліпеня, аднак да яго зьвярнуліся актывісты Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі.

Свой выступ у Браславе яшчэ раней адмяніў і дацкі DJ Martin Jensen.

Пакуль з заходніх DJ у праграме фэсту застаюцца мэксыканцы Ang і нідэрляндзкі дуэт Avao
938 viewsedited  18:40
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 21:01:48 Галоўнае за 12 чэрвеня

У Беларусі хочуць заводзіць крымінальныя справы на мёртвых. І вось навошта

Падручнікі 90-х па гісторыі сьпісаць, Алексіевіч прыбраць, Быкава «інвэнтарызаваць». Як праходзяць «чысткі» ў беларускіх бібліятэках

Хроніка перасьледу: У Сьветлагорску затрымалі 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Сярод харчоў расейскіх вайскоўцаў знайшлі рагачоўскую згушчанку

Былы палітвязень Ільля Міронаў выехаў зь Беларусі

Генпракуратура Літвы пачала дасудовае расьсьледаваньне аб датычнасьці Беларусі да перасяленьня ўкраінскіх дзяцей
885 views18:01
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 20:35:09
«Палітвязень — гэта назаўжды». Былыя палітычна зьняволеныя ствараюць уласную арганізацыю за мяжой

Пра яе зьяўленьне заявіў Аляксандар Кабанаў. Былы палітвязень расказаў першыя падрабязнасьці новай структуры:

https://smarturl.click/RwLp
1.6K views17:35
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 19:44:06
«Перамовы з Лукашэнкам — толькі пра здачу міжнароднаму правасудзьдзю»

Пра пэрспэктывы суду над Лукашэнкам расказаў былы старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы Дайнюс Жалімас. Цяпер ён дырэктар Цэнтру права і дэмакратыі JusticeHub, які разам зь Міністэрствам юстыцыі Літвы ладзіць канфэрэнцыю пра адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці і міграцыйны крызіс

Відэа:



Тэкст: https://smarturl.click/Dzm3
2.5K views16:44
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 18:55:09
Эўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з трох прадстаўнікоў беларускіх ўнівэрстытэтаў, вінаватых у рэпрэсіях студэнтаў

Абскарджвалі Аляксандар Бахановіч, Сяргей Рубніковіч і Сяргей Скрыба. Расказваем, хто яны такія і за што трапілі ў санкцыйны сьпіс:

https://smarturl.click/A6Eg
3.0K views15:55
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 17:50:17
У Вільні распачалася канфэрэнцыя пра адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці. На ёй выступілі палітыкі і праваабаронцы. Сабралі самыя важныя выказваньні:

https://smarturl.click/Q4z6
3.7K views14:50
Адкрыць / каментаваць