Get Mystery Box with random crypto!

Расейскія войскі абстралялі Крывы Рог, загінулі мінімум тры ча | Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі абстралялі Крывы Рог, загінулі мінімум тры чалавекі

Расея працягвае начныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Пра абстрэл Крывога Рогу паведамілі экстраныя службы Ўкраіны. Частку расейскіх ракетаў зьбіла СПА, але некаторыя трапілі ў будынкі, у тым ліку жылыя дамы.

Пакуль вядома пра 3 загінулых і 25 параненых, 19 чалавек шпіталізавалі.

Відэа з Крывога Рогу апублікаваў у сваім канале прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, для якога Крывы Рог — малая радзіма.