Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2023-06-14 16:50:14
У Польшчы бум інвэстыцый зь Беларусі

Беларусь сёлета займае 2-е пасьля ЗША месца ў колькасьці замежных інвэстыцый у Польшчу. З пачатку 2023 году беларускія інвэстары рэалізавалі 12 праектаў у Польшчы, заплянавана яшчэ 33 праекты з аб’ёмам інвэстыцый 47,99 млн эўра. Беларускія кампаніі маюць намер стварыць 9433 працоўныя месцы.

Такая актыўнасьць беларускіх інвэстараў — вынік праграмы Poland Business Harbour, якая стварае спрыяльныя ўмовы найперш для рэлякацыі IT-бізнэсу і стартапаў.
4.4K views13:50
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 16:17:06
Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем’ям беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў і вайны ва Ўкраіне

Мэдаль «Гонар і годнасьць» заснавалі ў лютым 2023-га. Ім ужо ўзнагародзілі 32 чалавекі, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні Беларусі. Значная частка — гэта беларускія дабраахвотнікі, якія загінулі на вайне Ўкраіны з Расеяй.

Сёньня ў Варшаве ўшанавалі яшчэ 9 чалавек. Сярод іх — загінулыя пасьля пратэстаў 2020 году Раман Бандарэнка і Мікіта Крыўцоў, іншыя прозвішчы пакуль не публічныя.

«Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсьць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя», — сказала Ціханоўская.
4.3K views13:17
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 14:02:56
У будынку гістфаку БДУ падчас рэканструкцыі зьнішчылі керамічныя пано з Каліноўскім

Пано месьціліся на чацьвёртым паверсе ў адной з аўдыторый. Як паведамілі крыніцы «Нашай нівы», пано разьбілі і выкінулі на сьметнік яшчэ да пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Там былі выяўлены кіраўнік вызвольнага паўстаньня ад расейскага панаваньня 1863-64 гг. Кастусь Каліноўскі і касінэры.

Гэтыя пано, хутчэй за ўсё, ня маюць ніякага дачыненьня да гістарычнага факультэту і дасталіся яму ў спадчыну ад філялягічнага, які займаў будынак з моманту ягонай адбудовы ў 1957 годзе і да 1992-га.
1 view11:02
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 13:15:09
Ва Ўкраіне за «садзейнічаньне краіне-агрэсарцы» арыштавалі кіраўнікоў кампаніі, якая дапамагала будаваць БелАЭС

У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі аб узяцьці пад варту генэральнага дырэктара ўкраінскай прыватнай кампаніі «Кіеўскае цэнтральнае канструктарскае бюро арматурабудаваньня» і двух ягоных намесьнікаў па факце судзеяньня дзяржаве-агрэсарцы.

Фігурантам пагражае да 12 гадоў турмы.

https://smarturl.click/EaR5

Фота СБУ
1.5K views10:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 12:22:02
У Беларусі — новыя ўмовы пераразьмеркаваньня маладых спэцыялістаў-мэдыкаў

Міністэрства здароўя зацьвердзіла адпаведнае палажэньне, якое ўступае ў сілу з 14 чэрвеня. Цяпер пераразьмеркаваньне спэцыялістаў-мэдыкаў з вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй будзе адмысловая камісія. У яе склад увойдуць ня менш за восем чалавек.

Раней Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства здароўя ўважліва сачыць за мэтавым наборам у ВНУ і не зьвяртаць увагі на шлюбы маладых спэцыялістаў, усё адно адпраўляць выпускнікоў на адпрацоўку на 5 гадоў.
1.4K views09:22
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 11:59:38
У Запароскай вобласьці паранілі паплечніка Кадырава Адама Дэлімханава

Чачэнскі палітык атрымаў раненьні пад горадам Прыморск. Здарэньне пацьвердзіла прэс-служба Дзяржаўнай думы, дэпутатам якой зьяўляецца Дэлімханаў.

Раней Дэлімханаў заявіў, што батальён «Ахмат» адпраўляецца ў Белгарадзкую вобласьць.

Фота ТАСС
135 views08:59
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 11:07:01
«Я жыву ў Варшаве, а частка маёй асобы — голас — жыве ў Менску»

Сьпявачка Руся пасьля вымушанага ад’езду зь Беларусі зьмяніла ўжо тры краіны і апынулася ў Польшчы. Аднак працягвае займацца творчасьцю, у прыватнасьці, запісала новы, больш «аптымістычны» варыянт знакамітай песьні «Купалінка». Цікава і тое, што абвесткі на беларускіх вакзалах дагэтуль гучаць голасам Русі.

«Я напісала свайму начальніку, які прыдумаў робата, што агучвае вакзалы: „Слухай, я там ужо даўно не жыву, а што з голасам вакзалаў?“ Ён адказвае, што „гэта так дорага будзе каштаваць, каб запісваць новую дыктарку — лепш ён аддасьць тыя грошы АМАПу. Сядзі ўжо, няхай твой голас і далей гучыць“».

Руся пра жыцьцё ў эміграцыі, дэпрэсію і творчасьць:

https://smarturl.click/vnWR
1.6K views08:07
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 10:10:08
Запытайся ў Дубаўца. Ці сапраўды ў Беларусі за беларускую мову могуць пасадзіць у турму?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— 
Могуць, але назавуць гэта якім-небудзь абстрактным «экстрэмізмам», так, каб нешта даказаць было немагчыма. Асабліва цынічны міліцыянт пра вашу беларускую напіша: «лаяўся матам»... У кнігах Радыё Свабода «Галасы Беларусі» пра 2020-2022 гады ёсьць сьведчаньні, як беларуская мова затрыманых прыводзіла міліцыянтаў у лютасьць, што сканчалася паламанымі рэбрамі... У пратаколе на мастака S, якога затрымалі за значок-Пагоню на пінжаку, бясхітрасны міліцыянт так і напісаў: «разговаривал на белорусском языке».

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
1.3K views07:10
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 09:36:01
Пад Бахмутам загінуў шматдзетны бацька з Полацку, які ваяваў за Расею

40-гадовы Дзьмітры Гарлоўскі апошнія гады жыў у Кліне пад Масквой, у 2019-м туды да яго пераехала і жонка, піша «Зеркало». Яны мелі траіх дзяцей, яшчэ ў Гарлоўскага дзіця ад першага шлюбу. На вайне палачанін прабыў каля трох месяцаў, пасьля навучаньня яго адправілі на вайну, дзе ён неўзабаве загінуў.

Невядома, ваяваў Гарлоўскі ў ПВК «Вагнэр» ці меў кантракт з расейскімі Ўзброенымі сіламі.
1.0K views06:36
Адкрыць / каментаваць
2023-06-14 08:54:37
У Валожыне пачалася рэканструкцыя будынку ешыботу, пабудаванага ў 1803 годзе

Па праекце тут створаць шматфункцыянальную прастору. Цяпер будаўнікі дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзьвярныя праёмы. Разьбіраюць цагляныя перагародкі, паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына» са спасылкай на тэлеканал СТВ. У суседнім гістарычным будынку створаць сувэнірную лаўку.

Нядаўна зацьвердзілі праект зоны аховы ешыботу, які бярэ пад ахову як прылеглую забудову плошчы савецкіх часоў, так і габрэйскія могілкі на іншым канцы кварталу.

У пэрыяд росквіту тут навучаліся больш за 400 чалавек з усёй Расейскай імпэрыі. Адсюль выходзілі вялікія габрэйскія пісьменьнікі, рабіны, палітыкі і навукоўцы.

Фота Wikimedia Commons
307 viewsedited  05:54
Адкрыць / каментаваць