Get Mystery Box with random crypto!

Пад Бахмутам загінуў шматдзетны бацька з Полацку, які ваяваў з | Радыё Свабода — Беларусь

Пад Бахмутам загінуў шматдзетны бацька з Полацку, які ваяваў за Расею

40-гадовы Дзьмітры Гарлоўскі апошнія гады жыў у Кліне пад Масквой, у 2019-м туды да яго пераехала і жонка, піша «Зеркало». Яны мелі траіх дзяцей, яшчэ ў Гарлоўскага дзіця ад першага шлюбу. На вайне палачанін прабыў каля трох месяцаў, пасьля навучаньня яго адправілі на вайну, дзе ён неўзабаве загінуў.

Невядома, ваяваў Гарлоўскі ў ПВК «Вагнэр» ці меў кантракт з расейскімі Ўзброенымі сіламі.