Get Mystery Box with random crypto!

У Валожыне пачалася рэканструкцыя будынку ешыботу, пабудаванаг | Радыё Свабода — Беларусь

У Валожыне пачалася рэканструкцыя будынку ешыботу, пабудаванага ў 1803 годзе

Па праекце тут створаць шматфункцыянальную прастору. Цяпер будаўнікі дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзьвярныя праёмы. Разьбіраюць цагляныя перагародкі, паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына» са спасылкай на тэлеканал СТВ. У суседнім гістарычным будынку створаць сувэнірную лаўку.

Нядаўна зацьвердзілі праект зоны аховы ешыботу, які бярэ пад ахову як прылеглую забудову плошчы савецкіх часоў, так і габрэйскія могілкі на іншым канцы кварталу.

У пэрыяд росквіту тут навучаліся больш за 400 чалавек з усёй Расейскай імпэрыі. Адсюль выходзілі вялікія габрэйскія пісьменьнікі, рабіны, палітыкі і навукоўцы.

Фота Wikimedia Commons