Get Mystery Box with random crypto!

Расейцы абстралялі Адэсу з Чорнага мора. Ёсьць разбурэньні і а | Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы абстралялі Адэсу з Чорнага мора. Ёсьць разбурэньні і ахвяры

Абстрэл вёўся ракетай тыпу «Калібр». Апэратыўнае камандаванне «Поўдзень» піша, што агулам па Адэсе прыляцелі 4 такіх ракеты.

Пасьля прылёту адной зь іх па складзе гандлёвай сеткі там пачаўся пажар, загінулі 3 чалавекі, 7 атрымалі раненьні. Колькасьць пацярпелых не канчатковая. Пад заваламі могуць быць людзі.

Таксама ў выніку паветранага бою і выбуховай хвалі пашкоджаныя бізнэс-цэнтар, навучальная ўстанова, жылы комплекс, аб’екты харчаваньня і крамы ў цэнтры гораду.