Get Mystery Box with random crypto!

Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем’ям беларусаў, які | Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем’ям беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў і вайны ва Ўкраіне

Мэдаль «Гонар і годнасьць» заснавалі ў лютым 2023-га. Ім ужо ўзнагародзілі 32 чалавекі, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні Беларусі. Значная частка — гэта беларускія дабраахвотнікі, якія загінулі на вайне Ўкраіны з Расеяй.

Сёньня ў Варшаве ўшанавалі яшчэ 9 чалавек. Сярод іх — загінулыя пасьля пратэстаў 2020 году Раман Бандарэнка і Мікіта Крыўцоў, іншыя прозвішчы пакуль не публічныя.

«Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсьць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя», — сказала Ціханоўская.