Get Mystery Box with random crypto!

У будынку гістфаку БДУ падчас рэканструкцыі зьнішчылі керамічн | Радыё Свабода — Беларусь

У будынку гістфаку БДУ падчас рэканструкцыі зьнішчылі керамічныя пано з Каліноўскім

Пано месьціліся на чацьвёртым паверсе ў адной з аўдыторый. Як паведамілі крыніцы «Нашай нівы», пано разьбілі і выкінулі на сьметнік яшчэ да пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Там былі выяўлены кіраўнік вызвольнага паўстаньня ад расейскага панаваньня 1863-64 гг. Кастусь Каліноўскі і касінэры.

Гэтыя пано, хутчэй за ўсё, ня маюць ніякага дачыненьня да гістарычнага факультэту і дасталіся яму ў спадчыну ад філялягічнага, які займаў будынак з моманту ягонай адбудовы ў 1957 годзе і да 1992-га.