Get Mystery Box with random crypto!

У Польшчы бум інвэстыцый зь Беларусі Беларусь сёлета займае 2 | Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы бум інвэстыцый зь Беларусі

Беларусь сёлета займае 2-е пасьля ЗША месца ў колькасьці замежных інвэстыцый у Польшчу. З пачатку 2023 году беларускія інвэстары рэалізавалі 12 праектаў у Польшчы, заплянавана яшчэ 33 праекты з аб’ёмам інвэстыцый 47,99 млн эўра. Беларускія кампаніі маюць намер стварыць 9433 працоўныя месцы.

Такая актыўнасьць беларускіх інвэстараў — вынік праграмы Poland Business Harbour, якая стварае спрыяльныя ўмовы найперш для рэлякацыі IT-бізнэсу і стартапаў.