Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі — новыя ўмовы пераразьмеркаваньня маладых спэцыяліс | Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі — новыя ўмовы пераразьмеркаваньня маладых спэцыялістаў-мэдыкаў

Міністэрства здароўя зацьвердзіла адпаведнае палажэньне, якое ўступае ў сілу з 14 чэрвеня. Цяпер пераразьмеркаваньне спэцыялістаў-мэдыкаў з вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй будзе адмысловая камісія. У яе склад увойдуць ня менш за восем чалавек.

Раней Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства здароўя ўважліва сачыць за мэтавым наборам у ВНУ і не зьвяртаць увагі на шлюбы маладых спэцыялістаў, усё адно адпраўляць выпускнікоў на адпрацоўку на 5 гадоў.