Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2023-06-14 08:00:18
Расейцы абстралялі Адэсу з Чорнага мора. Ёсьць разбурэньні і ахвяры

Абстрэл вёўся ракетай тыпу «Калібр». Апэратыўнае камандаванне «Поўдзень» піша, што агулам па Адэсе прыляцелі 4 такіх ракеты.

Пасьля прылёту адной зь іх па складзе гандлёвай сеткі там пачаўся пажар, загінулі 3 чалавекі, 7 атрымалі раненьні. Колькасьць пацярпелых не канчатковая. Пад заваламі могуць быць людзі.

Таксама ў выніку паветранага бою і выбуховай хвалі пашкоджаныя бізнэс-цэнтар, навучальная ўстанова, жылы комплекс, аб’екты харчаваньня і крамы ў цэнтры гораду.
1.4K views05:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 23:11:10
«Праявіце сьвядомасьць». КДБ пачаў у рахунках за кватэру расказваць беларусам пра «вэрбаваньне замежнымі спэцслужбамі»

Фота тэксту на рахунку апублікаваў тэлеграм-канал @Grodno_grab. У ім беларусам расказваюць, што замежныя спэцслужбы нібыта могуць спрабаваць іх завэрбаваць «для атрыманьня выведнай інфармацыі» і заклікаюць у такіх выпадках «праявіць сьвядомасьць і неадкладна зьвяртацца ў органы дзяржаўнай бясьпекі».

Ці вам прыходзілі падобныя рахункі? Стаўце (так) ці (не).
1.5K viewsedited  20:11
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 22:29:09
Сварацца, бо няма веры ў блізкую перамогу, — палітоляг Рудкоўскі пра канфлікты ў дэмакратычным асяродзьдзі

«Высокая імавернасьць, што новае аб’яднаньне адбудзецца. Іншая рэч, што яно не абавязкова адбудзецца з удзелам тых самых дзейных асобаў. Можа быць так, што частка цяперашніх актараў зойме радыкальную пазыцыю і пачне сабатаваць любыя будучыя спробы аб’яднаньня».

Палітоляг Пётра Рудкоўскі ў інтэрвію Свабодзе аналізуе скандал вакол ByPol, канстатуе непазьбежнасьць сварак і расколаў у дэмакратычных структурах і прагназуе, калі можа адбыцца новае аб’яднаньне апазыцыі:

https://smarturl.click/nmk4
1.2K viewsedited  19:29
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 21:51:27 Лукашэнка заявіў, што расейскую ядзерную зброю ў Беларусі разьмесьцяць на некалькіх пляцоўках і што яна «ўтрая больш магутная, чым ужытая ў Хірасіме і Нагасакі»

Таксама ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай прызнаў, што ня зможа самастойна выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, і гэтае пытаньне яму трэба будзе папярэдне ўзгадніць з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным (хоць раней сёньня Лукашэнка заявіў, што можа сам прыняць рашэньне аб прымяненьні ядзернай зброі):

https://smarturl.click/vn22
1.2K views18:51
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 21:10:12 Галоўнае за 13 чэрвеня

Міжнародная арганізацыя працы заклікала перагледзець адносіны зь беларускімі ўладамі. Разьбіраемся, што гэта значыць

ЗША працягнулі санкцыі супраць уладаў Беларусі яшчэ на год

Лукашэнка заявіў, што расейская ядзерная зброя зьявіцца ў Беларусі празь некалькі дзён. Камэнтуе палітоляг

Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі

МЗС Нямеччыны сумесна з Офісам Ціханоўскай перадаў палку імя Каліноўскага пяць пікапаў

Затрымалі ўладальніцу аграсядзібы «Стулы»; актывісту незалежнага прафсаюзу на «Гродна Азоце» прысудзілі 4 гады калёніі:
хроніка перасьледу
2.0K views18:10
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 20:25:23
«Спачатку я прасіў Пуціна. Потым запатрабаваў...» Як Расея стала малодшым партнэрам Лукашэнкі

«Хто ж патэнцыйны агрэсар, супраць якога ў Беларусі нібыта разьмяшчаецца ядзерная зброя? Лукашэнка назваў толькі полк Каліноўскага. Мусіць, войска, КДБ, МУС разам з тэрытарыяльнай абаронай і народным апалчэньнем ня справяцца».

Наш аналітык Валер Карбалевіч шукае сэнс ў апошніх заявах Лукашэнкі:

https://smarturl.click/vn22
2.6K views17:25
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 19:31:01
Ці ня блеф заявы Лукашэнкі і Пуціна пра ядзерную зброю

Лукашэнка заявіў, што расейская ядзерная зброя зьявіцца ў Беларусі празь некалькі дзён, і ў чарговы раз сказаў, што гэта ён будзе вырашаць, прымяняць яе ці не. Тады чаму ўлады Расеі ўжо ня раз казалі адваротнае, і якія мэты ў такіх розных заяваў Лукашэнкі і Крамля?

На пытаньні Свабоды Premium адказвае аналітык Фінскага інстытуту міжнародных адносін Рыгор Ніжнікаў:

Відэа:

3.2K viewsedited  16:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 18:47:35
Рост тарыфаў за камуналку ў Беларусі адвязалі ад даляра і прывязалі да базавай велічыні

Цяпер максымальна дапушчальны рост «камуналкі» не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні (на сёньня гэта 18,5 рубля; базавую велічыню як правіла павышаюць раз на год).

Раней рост «камуналкі» быў прывязаны да даляра: так, за год сярэдні рахунак на тыповую 2-пакаёвую кватэру з 3 зарэгістраванымі жыхарамі мог вырасьці ня больш як на 5 даляраў (каля 13,1 рубля паводле сярэднегадавога курсу даляра за 2022 год).
3.4K viewsedited  15:47
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 17:42:07
Міжнародная арганізацыя працы заклікае перагледзець адносіны зь беларускімі ўладамі. Разьбіраемся, што гэта значыць

Пасьля прыняцьця такой рэзалюцыі краіны-сябры Міжнароднай арганізацыі працы і прафсаюзы могуць прымаць чарговыя абмежаваньні ў адносінах да Беларусі — гэта могуць быць санкцыі, эмбарга на нейкія тавары, забарона на супрацу ды інш.

«Прынятыя рашэньні павінны біць па „гаманцах Лукашэнкі“, але не павінны закранаць простых беларусаў, працоўныя месцы, бо арганізацыя выступае за лепшыя ўмовы для людзей», — кажа прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы.

Падрабязна: https://smarturl.click/jE4b
842 viewsedited  14:42
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 16:49:56
У Менску судзяць праваабаронцу Насту Лойку, ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня

Судовы працэс зрабілі закрытым, таму падрабязнасьці крымінальнай справы і пазыцыя Насты невядомыя.

Праваабаронцу Human Constanta Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка 2022 году. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці). Падставай стаў даклад «Перасьлед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі (2017 — жнівень 2018 году)». У ім даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі:

https://smarturl.click/BEeQ

Фота @viasna96: Наста Лойка ў залі суду, 13 чэрвеня
666 views13:49
Адкрыць / каментаваць