Get Mystery Box with random crypto!

Рост тарыфаў за камуналку ў Беларусі адвязалі ад даляра і прыв | Радыё Свабода — Беларусь

Рост тарыфаў за камуналку ў Беларусі адвязалі ад даляра і прывязалі да базавай велічыні

Цяпер максымальна дапушчальны рост «камуналкі» не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні (на сёньня гэта 18,5 рубля; базавую велічыню як правіла павышаюць раз на год).

Раней рост «камуналкі» быў прывязаны да даляра: так, за год сярэдні рахунак на тыповую 2-пакаёвую кватэру з 3 зарэгістраванымі жыхарамі мог вырасьці ня больш як на 5 даляраў (каля 13,1 рубля паводле сярэднегадавога курсу даляра за 2022 год).