Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2023-06-12 16:50:01
Падручнікі 90-х па гісторыі сьпісаць, Алексіевіч прыбраць, Быкава «інвэнтарызаваць». Як праходзяць «чысткі» ў беларускіх бібліятэках

У беларускіх бібліятэках праходзяць праверкі ідэолягаў. З паліц загадалі прыбраць гістарычныя кнігі, выдадзеныя ў 90-х. Але ня толькі. Кнігавыдавец, філёзаф і супрацоўніца бібліятэкі расказалі, што адбываецца:

https://smarturl.click/AYvg
4.6K views13:50
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 15:56:45
Абараняла музыку Банцэра, мастака Пушкіна, сына сьвятара. Што вядома пра Юлію Юргілевіч

Больш за 9 месяцаў Юлію трымаюць у СІЗА горадзенскай турмы: яе вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмізму». Расказваем пра палітзьняволеную, якая раней была адвакатам палітвязьняў:

https://smarturl.click/m6OG
4.5K views12:56
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 15:34:21
Расея, як цягнік у агні. Што расейцы сьвяткуюць 12 чэрвеня

У РФ адзначаюць Дзень Расеі. Гэта сьвята, бадай, увасабляе ўсю сумную і пустую натуру таго, ува што дэградавала расейская дзяржаўная ідэалёгія і расейская нацыянальная сьвядомасьць за постсавецкі час.

Піша Алесь Чайчыц, які да 2020 году жыў у Расеі:

https://smarturl.click/qAdO
4.3K viewsedited  12:34
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 14:42:48
Партал «Зеркало» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Адпаведнае рашэньне прыняла МУС 9 чэрвеня. Таксама ў сьпіс дадалі сацыяльныя сеткі парталу.

Партал «Зеркало» заснаваны некаторымі членамі закрытага ўладамі парталу Tut.by.

Стваральнікам, арганізатарам і ўдзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
4.6K viewsedited  11:42
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 14:23:19
«Працуем з раніцы да ночы, ратуем і людзей, і зьвяроў»

Беларус Валер Камагораў жыве ва Ўкраіне з 2015 году. У 2022 годзе, пасьля акупацыі гораду расейцамі, ён заставаўся там, каб дапамагаць сталым і хворым. Валер расказаў Свабодзе, што падчас акупацыі трапляў у расейскі палон, дзе зазнаў зьдзекі. Пасьля таго, як частка Херсону пачала сыходзіць пад ваду, беларус працягнуў валянтэрства.

https://smarturl.click/Yem1
4.6K views11:23
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 13:30:49
Справу аб забойстве журналіста Паўла Шарамета пачнуць разглядаць нанова

Першае пасяджэньне адбудзецца 23 чэрвеня. Новы разгляд справы зьвязаны з тым, што суд быў вымушаны сфармаваць новы склад прысяжных судзьдзяў, бо зь мінулага складу двое выбылі — адзін мабілізаваўся, а другая выехала з Украіны.

У 2020 годзе пракуратура абвінаваціла ў забойстве Паўла Шарамета вайскоўца і музыку Андрэя Антоненку, дзіцячага кардыёляга-хірурга Юлію Кузьменку і вайсковую мэдсястру Яну Дугар. Пасьля расейскага ўварваньня 24 лютага 2022 году супраць іх скасавалі абмежавальныя захады і яны цяпер працягваюць дапамагаць і ваяваць у войску.

Паўла Шарамета ўзарвалі ў ягоным аўтамабілі ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.

https://smarturl.click/egp1
4.7K views10:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 12:41:01
Як рэпрэсаваным беларускім студэнтам атрымаць нямецкія дыплёмы. 10 парадаў з Бона

За тры апошнія гады ўжо 21 беларускі студэнт атрымаў стыпэндыю ў рамках Hilde Domin-Programm.

Сабралі інфармацыю пра тое, як студэнтам, адлічаныя зь беларускіх ВНУ з палітычных матываў, можна працягнуць вучобу ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны, стаўшы ўдзельнікамі стыпэндыяльнай праграмы Hilde Domin-Programm.

https://smarturl.click/8Y5v
4.9K views09:41
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:42:24
Памёр колішні прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі

Сьмерць 86-гадовага палітыка пацьвердзілі італьянскія СМІ, якія раніцай паведамлялі, што Бэрлюсконі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Апошнія гады ён цяжка хварэў, яму паставілі дыягназ лейкемія. Таксама ён перанёс каранавірус.

Бэрлюсконі праславіўся задоўга да прыходу ў палітыку. Ён быў магнатам, уладальнікам Mediaset і шэрагу іншых кампаній, доўгія гады валодаў футбольным клюбам «Мілян», які пры ім не аднойчы станавіўся найлепшым у сьвеце.

У палітыцы Бэрлюсконі ўзначальваў партыю правага кірунку Forza Italia! Ён ачольваў італьянскі ўрад тройчы: у 1994–1995, 2001–2006 i 2008–2011 гадах.

У асабістым жыцьці вядомы шэрагам сэкс-скандалаў. Супраць яго заводзілі дзясяткі крымінальных спраў, пераважна празь дзейнасьць у бізнэсе.
5.0K viewsedited  08:42
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:03:02
Сярод харчаваньня расейскіх вайскоўцаў у Бахмуце — рагачоўская згушчанка

Расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» на адным са сваіх каналаў апублікавала відэа дастаўкі зброі і харчаваньня вайскоўцам, якія падначальваюцца Міністэрству абароны Расеі. Сярод тавараў, які трапілі ў кадр — згушанка зь беларускага Рагачову.

Таксама «вагнэраўцы» адзначаюць, што правядуць для вайскоўцаў лекцыі.

У сакавіку Свабода публікавала матэрыял пра супрацоўніцтва беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі Ўкраіны.
5.1K views08:03
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 10:09:02
Запытайся ў Дубаўца. У Вільні так шмат гопнікаў на вуліцах, у Менску іх амаль не відаць. Чаму так?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— 
Бо ў Літве па-над усім закон, гэта значыць, гопнік ня можа быць прыняты на службу ў паліцыю, пракуратуру ці турму. Калі ў Вільні нехта будзе ламіцца да вас у кватэру, вы паклічаце паліцыю і яна затрымае бандытаў. Прычым усе бакі прызнаюць сытуацыю відавочнай — хто парушальнік, а хто ахвяра. У Менску ж ламіцца да вас зь верагоднасьцю 99% будзе міліцыя ці гэбэ і паклікаць вам ня будзе каго. У Вільні за напад у цёмным завулку асудзяць нападнікаў, а не ахвяру, як у Менску, бо нападнікамі, хутчэй за ўсё, будуць міліцыянты. Літва рэальна свабодная краіна для ўсіх, у тым ліку для гопнікаў, калі яны паводзяцца ў рамках закону.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
5.1K views07:09
Адкрыць / каментаваць