Get Mystery Box with random crypto!

Сярод харчаваньня расейскіх вайскоўцаў у Бахмуце — рагачоўская | Радыё Свабода — Беларусь

Сярод харчаваньня расейскіх вайскоўцаў у Бахмуце — рагачоўская згушчанка

Расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» на адным са сваіх каналаў апублікавала відэа дастаўкі зброі і харчаваньня вайскоўцам, якія падначальваюцца Міністэрству абароны Расеі. Сярод тавараў, які трапілі ў кадр — згушанка зь беларускага Рагачову.

Таксама «вагнэраўцы» адзначаюць, што правядуць для вайскоўцаў лекцыі.

У сакавіку Свабода публікавала матэрыял пра супрацоўніцтва беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі Ўкраіны.