Get Mystery Box with random crypto!

Запытайся ў Дубаўца. У Вільні так шмат гопнікаў на вуліцах, у | Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. У Вільні так шмат гопнікаў на вуліцах, у Менску іх амаль не відаць. Чаму так?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— 
Бо ў Літве па-над усім закон, гэта значыць, гопнік ня можа быць прыняты на службу ў паліцыю, пракуратуру ці турму. Калі ў Вільні нехта будзе ламіцца да вас у кватэру, вы паклічаце паліцыю і яна затрымае бандытаў. Прычым усе бакі прызнаюць сытуацыю відавочнай — хто парушальнік, а хто ахвяра. У Менску ж ламіцца да вас зь верагоднасьцю 99% будзе міліцыя ці гэбэ і паклікаць вам ня будзе каго. У Вільні за напад у цёмным завулку асудзяць нападнікаў, а не ахвяру, як у Менску, бо нападнікамі, хутчэй за ўсё, будуць міліцыянты. Літва рэальна свабодная краіна для ўсіх, у тым ліку для гопнікаў, калі яны паводзяцца ў рамках закону.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669