Get Mystery Box with random crypto!

У Сьветлагорску затрымалі 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак» | Радыё Свабода — Беларусь

У Сьветлагорску затрымалі 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Дакладная прычына затрыманьня невядомая, піша «Гомельская вясна».

Ёсьць інфармацыя, што затрыманьнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Паводле словаў крыніцы, людзей затрымалі за падпіскі на суполку «Сьветлік Светлагорск» у «Аднаклясьніках», хаця яе няма ў сьпісе «экстрэмісцкіх».

Сапраўднай прычынай затрыманьня, мяркуюць праваабаронцы, мог стаць сюжэт пра выбух на Сьветлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.