Get Mystery Box with random crypto!

Беларусь апусьцілася адразу на 10 пазыцый у рэйтынгу краін для | Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь апусьцілася адразу на 10 пазыцый у рэйтынгу краін для стартапаў

StartupBlink склаў новы рэйтынг краін, найбольш прыдатных для сьвежых ідэй. Беларусь працягнула падзеньне. Калі ў 2020-м яна была 63-й, затым 70-й, то ў новым рэйтынгу Беларусь толькі на 80-м месцы.

У першай тройцы рэйтынгу ЗША, Вялікая Брытанія і Ізраіль.

За 2022 год Беларусь не заключыла ніводнай зьдзелкі па інвэстыцыях у стартапы, а ў 2020 і 2021 гадах іх было па тры — на $500 тыс. і $2,48 млн адпаведна. У апісаньні рэйтынгу пазначана, што большасьць беларускіх стартапаў цяпер пераехалі за мяжу, што істотна зьнізіла патэнцыял краіны.