Get Mystery Box with random crypto!

Гомельскі грамадзкі актывіст Ільля Міронаў зьехаў зь Беларусі | Радыё Свабода — Беларусь

Гомельскі грамадзкі актывіст Ільля Міронаў зьехаў зь Беларусі

У сваім фэйсбуку ён паведаміў, што выехаў з краіны пры дапамозе Беларускай рады культуры.

У кастрычніку 2022 году Міронава асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». Яго вызвалілі ў залі суду, бо тэрмін пакараньня скончыўся ў СІЗА, дзе ён знаходзіўся больш за год. Пасьля гэтага Міронава пяць разоў арыштоўвалі на «содні» за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».