Get Mystery Box with random crypto!

Украінскае Міністэрства абароны паведаміла пра вызваленьне нек | Радыё Свабода — Беларусь

Украінскае Міністэрства абароны паведаміла пра вызваленьне некалькіх сёлаў

Сілы абароны Украіны вызвалілі ад расейскіх вайскоўцаў сяло Макараўка і «прасунуліся ў некалькіх кірунках, у прыватнасьці на Бахмуцкім», паведаміла намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.

«Населеныя пункты Благадатнае і Макараўка дэакупаваныя», — сказала яна.

Сёньня ж украінскія вайскоўцы паведамілі, што вызвалілі сяло Няскучнае Данецкай вобласьці.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.