Get Mystery Box with random crypto!

Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл запрасіў у сваю рэзыдэнцыю ў Праскі | Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл запрасіў у сваю рэзыдэнцыю ў Праскім Градзе школьніцу з Украіны, якую абражалі чэскія аднаклясьнікі.

«Я агулам асуджаю зьдзекі, зьнявагу і гвалт у школах. А ў выпадку зь дзіцем, якое праз вайну было вымушана пакінуць сваю краіну і сяброў і якому мы далі прытулак, гэта асабліва ганебна. Я цаню рэакцыю школы і бацькоў, а таксама тое, што яны папрасілі ў яе прабачэньня. Але шнары на душы застануцца», — напісаў Павэл у Twitter.

Днямі ў сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім падчас школьнай экскурсіі чэскія школьнікі пачалі абражаць дзяўчынку з Украіны — нават плявалі ёй у твар з крыкамі пра «добрую Расею» і «дрэнную Ўкраіну». Дырэктарка школы Эва Александэрава заявіла СМІ, што «школа будзе вырашаць гэтую праблему з бацькамі і катэгарычна ня згодная з такімі паводзінамі».