Get Mystery Box with random crypto!

Ва Ўкраіне зьявілася беларуская дэсантна-штурмавая рота ў скла | Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне зьявілася беларуская дэсантна-штурмавая рота ў складзе УСУ

Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у эфіры ўкраінскага тэлеканалу Espreso расказаў, што ў складзе Ўзброеных сілаў Украіны зьявілася беларуская дэсантна-штурмавая рота.

Па словах Сахашчыка, падразьдзяленьне першапачаткова ўкамплектоўвалі самі беларусы. «Тэхнічная абсталяванасьць добрая, ужо другі месяц выконваем баявыя задачы. Я думаю, што цалкам нармальна ў нас атрымліваецца»

«Я ня ведаю, ведае беларускі дыктатар аб нашым існаваньні ці не? — сказаў Сахашчык — Я рабіў усё, каб інфармацыі пра нас было як мага менш. Думаю, што „ўзрадуецца“, калі даведаецца».

Сам Сахашчык выконвае баявыя задачы разам з дэсантна-штурмавой ротай на данецкім напрамку, пацьвердзілі ў АПК.