Get Mystery Box with random crypto!

Памёр колішні прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі Сьме | Радыё Свабода — Беларусь

Памёр колішні прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі

Сьмерць 86-гадовага палітыка пацьвердзілі італьянскія СМІ, якія раніцай паведамлялі, што Бэрлюсконі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Апошнія гады ён цяжка хварэў, яму паставілі дыягназ лейкемія. Таксама ён перанёс каранавірус.

Бэрлюсконі праславіўся задоўга да прыходу ў палітыку. Ён быў магнатам, уладальнікам Mediaset і шэрагу іншых кампаній, доўгія гады валодаў футбольным клюбам «Мілян», які пры ім не аднойчы станавіўся найлепшым у сьвеце.

У палітыцы Бэрлюсконі ўзначальваў партыю правага кірунку Forza Italia! Ён ачольваў італьянскі ўрад тройчы: у 1994–1995, 2001–2006 i 2008–2011 гадах.

У асабістым жыцьці вядомы шэрагам сэкс-скандалаў. Супраць яго заводзілі дзясяткі крымінальных спраў, пераважна празь дзейнасьць у бізнэсе.