Get Mystery Box with random crypto!

Справу аб забойстве журналіста Паўла Шарамета пачнуць разгляда | Радыё Свабода — Беларусь

Справу аб забойстве журналіста Паўла Шарамета пачнуць разглядаць нанова

Першае пасяджэньне адбудзецца 23 чэрвеня. Новы разгляд справы зьвязаны з тым, што суд быў вымушаны сфармаваць новы склад прысяжных судзьдзяў, бо зь мінулага складу двое выбылі — адзін мабілізаваўся, а другая выехала з Украіны.

У 2020 годзе пракуратура абвінаваціла ў забойстве Паўла Шарамета вайскоўца і музыку Андрэя Антоненку, дзіцячага кардыёляга-хірурга Юлію Кузьменку і вайсковую мэдсястру Яну Дугар. Пасьля расейскага ўварваньня 24 лютага 2022 году супраць іх скасавалі абмежавальныя захады і яны цяпер працягваюць дапамагаць і ваяваць у войску.

Паўла Шарамета ўзарвалі ў ягоным аўтамабілі ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.

https://smarturl.click/egp1