Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 19.27K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2023-06-09 11:22:21
Тры гады працы беларускіх судоў: справаў за палітыку ў шэсьць разоў больш, чым за хабарніцтва

У беларускіх судоў толькі 0,09% апраўдальных выракаў у 2022 годзе. Ніводнага зь іх за пратэсты. Колькасьць асуджаных за ўдзел у іх набліжаецца да 4 тысяч. Расказваем, як у Беларусі суды працавалі пасьля жніўня 2020 году.

https://smarturl.click/J87v
3.0K views08:22
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 10:41:18
Адрамантуй і заплаці. Дзяржава карае гараджан за «незаконнае добраўпарадкаваньне»

Не дарма Лукашэнка заўжды так баяўся мясцовага самакіраваньня і не падкантрольных яму — нават самых бяскрыўдных і апалітычных — аб’яднаньняў. Як толькі людзі бачаць, што могуць самі на штосьці ўплываць, у іх (нас) зьяўляецца заканамернае пытаньне, ці трэба ім (нам) увогуле такія ўлады.

«Минск-новости» апублікаваў артыкул з такой назвай: «Незаконнае добраўпарадкаваньне пагражае штрафам. Ці прабачаць парушальнікам гарадзкія ўлады», і сытуацыя, апісаная ў ім — вельмі паказальная для цяперашняй Беларусі.

Наста Захарэвіч піша, чаму ўлады пагражаюць караць за «незаконнае добраўпарадкаваньне двароў».
https://smarturl.click/kvQ4
3.3K views07:41
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 10:09:01
Запытайся ў Дубаўца. Чаму так часта сталі гаварыць пра пэдафілаў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Бо толькі афіцыйна выпадкаў гвалту над дзецьмі за 10 гадоў у Беларусі стала ў 32,5 раза болей. І гаворка тут не пра псыхічнае расстройства, а менавіта пра гвалт. Закон гвалтаўнікоў не спыняе, бо яго няма. Дадайце сюды культ „традыцыйных каштоўнасьцяў“ — найперш ізноў жа хатняга гвалту. Разбурэньне сакральнасьці сям’і — на прыкладзе першай асобы. Плюс поўная беспакаранасьць міліцыянтаў, судзьдзяў, пракурораў… Сюды ж — мілітарызм у дзіцячых садках і школах, калі ў дачыненьнях дзяцей і дарослых на першае месца выходзіць бяздумная сіла. Нарэшце, ліквідаваныя ўсе грамадзкія арганізацыі, што маніторылі такія выпадкі, папярэджвалі іх і дапамагалі ахвярам гвалту. 

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
382 views07:09
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 09:31:46
Улады Беларусі заявілі аб супрацоўніцтве ў адукацыі з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі Ўкраіны

Афіцыйны Менск «прапрацоўвае магчымасьці» адукацыйнага супрацоўніцтва з акупаванымі Расеяй часткамі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласьцей Украіны.

Гэта вынікае з заявы першага намесьніка міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Бахановіча.

https://smarturl.click/2YyZ
1.5K views06:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 09:01:37
СААЗ паабяцала тэрміновую дапамогу пацярпелым ад прарыву плаціны Кахоўскай ГЭС

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) даставіла прадметы першай неабходнасьці для жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад затапленьня. Генсакратар СААЗ Тэдрас Гебрэесус папярэдзіў аб імавернасьці нэгатыўнага ўплыву разьліву Дняпра на сыстэмы водазабесьпячэньня, санітарыі і аховы здароўя ў рэгіёне.

Спэцыялісты арганізацыі выявілі ў раёнах бедзтва ўзбуджальнік халеры, паведамляе Reuters.

Дырэктар СААЗ па надзвычайных сытуацыях Майк Раян сказаў, што арганізацыя прапанавала дапамогу і раёнам, якія знаходзяцца пад кантролем Расеі.

«Мы будзем рады атрымаць доступ у гэтыя раёны і магчымасьць сачыць за станам здароўя жыхароў», — заявіў Раян.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падвергнуў вострай крытыцы міжнародныя гуманітарныя арганізацыі за адсутнасьць тэрміновай дапамогі жыхарам Украіны, якія апынуліся ва ўмовах бедзтва.
2.1K views06:01
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 08:00:55
Запароская АЭС больш ня можа браць ваду з Кахоўскага вадасховішча, — «Укргідроенерго»

Увечары 8 чэрвеня ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы апусьціўся да 12,5 мэтра, што ніжэй за ўзровень, які дазваляе водазабор.

«Гэта ніжэй за „мёртвую“ кропку ў 12,7 мэтра, калі мы ўжо не можам забраць ваду ў населеныя пункты і для Запароскай АЭС», — заявіў у эфіры ўкраінскага тэлемаратону кіраўнік «Укргідроенерго» Ігар Сірата.

Паводле яго слоў, падзеньне ўзроўню вады можа працягнуцца яшчэ сем-восем дзён. Ігар Сірата дадаў, што палова Кахоўскай ГЭС ужо цалкам пад вадой, другая палова — на 70%. Земляная ўстаўка паміж шлюзам і станцыяй таксама ўжо знаходзіцца пад вадой і падвяргаецца эрозіі.

Раніцай 6 чэрвеня стала вядома аб разбурэньні дамбы Кахоўскай ГЭС. Расея і Ўкраіна абмяняліся ўзаемнымі абвінавачаньнямі ў яе падрыве.

У кампаніі «Укргідраэнэрга» перакананыя, што разбурэньне акупаванай Кахоўскай ГЭС адбылося з-за выбуху ўнутры станцыі, прычым такі выбух адбыўся ў трох месцах.
172 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 23:45:25 Тэлеграм-канал BYPOL паведаміў, што Аляксандра Азарава выключылі з арганізацыі У паведамленьні гаворыцца, што калектыў Аб'яднаньня сілавікоў Беларусі BYPOL вырашыў выключыць яго і Станіслава Лупаносава з арганізацыі ў сувязі «з працягам імі дэструктыўнай…
1.9K viewsedited  20:45
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 23:31:34
За 2022 год прыбытак заходніх кампаній, якія засталіся ў Расеі, вырас у 1,5 раза

Сотня кампаній зь «недружалюбных» краін, якія засталіся ў Расеі, павялічыла прыбытак у 1,5 раза — да $13 млрд, гаворыцца ў дасьледаваньні «Новая газета Европа».

Рост прыбытку ў 4 разы — у амэрыканскай кампаніі Mondelēz, якая сярод іншага вырабляе слодычы Oreo, Milka, Alpen Gold. Амаль такі ж рост у PepsiCo.
Больш як у 3 разы павялічыў свой прыбытак аўстрыйскі Raiffeisen Bank — да $1,7 млрд, у расейскім банкаўскім сэктары прыбытак больш толькі ў «Сбера».
Удвая больш, чым годам раней, зарабіла француская паліўная кампанія Total (каля $3 млрд):

https://smarturl.click/9Yk4
2.2K views20:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 23:02:12
Беларуская калійная кампанія абвінаваціла канадзкага канкурэнта Canpotex у пастаўках калію Кітаю па дэмпінгавых цэнах

Паводле БКК, цана, прапанаваная Кітаю, на 283$ ніжэй кантракту на 2022 год і «не адлюстроўвае фундамэнтальныя рынкавыя фактары ў ключавых рэгіёнах паставак», што «разбурае рынкавую раўнавагу».

У 2022 годзе Беларусь здабыла на 60% менш калію (3 млн тон), чым у 2021-ым (7,63 млн). Да 2022 году Беларусь была тэрцім па велічыні пастаўшчыком калію ў сьвеце (больш за 6 млн тон калію ў год). На скарачэньне экспарту паўплывалі санкцыі ЗША і ЭЗ за падтрымку рэжымам Лукашэнкі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну:

https://smarturl.click/Odlb
1.1K viewsedited  20:02
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 21:48:58
«Лукашэнка прачытаў лекцыю пра міжнароднае становішча. Ідэалы — СССР і Паўночная Карэя»

«Уяўленьні Лукашэнкі пра навакольны сьвет, якімі ён падзяліўся з гасьцямі з АДКБ, зусім немудрагелістыя і грунтуюцца на некалькіх пастулятах. Аднак ніводзін з прапанаваных тэзісаў не вытрымлівае крытыкі».

Разважаючы пра агучаныя ідэалы Лукашэнкі, Валер Карбалевіч заўважае: з выступу Лукашэнкі бачна, што ён асьцерагаецца працягу вайны ва Ўкраіне і ўкраінскага контранаступу:

https://smarturl.click/04Rp
2.9K views18:48
Адкрыць / каментаваць