Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 19.29K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2023-06-08 21:22:07 Галоўнае за 8 чэрвеня

«Белаграпрамбанк» перавёў валютныя карткі з даляра на юань

Праект новага ўказу аб таксі: сілавікі атрымаюць онлайн-доступ да ўсіх заказаў

Заўтра Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным, паведамілі ў Крамлі

Вялікая Брытанія абвясьціла новы пакет санкцый супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне

Зьявіліся новыя зьвесткі пра затрыманьні кіроўцаў ля мяжы з Расеяй. Хроніка перасьледу 8 чэрвеня

Мінімум 5 сьмерцяў, мільярдныя даўгі і разрыў кантракту з інвэстарам. Успамінаем гісторыю Сьветлагорскага кардоннага камбінату
3.2K views18:22
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 20:56:55 Тэлеграм-канал BYPOL паведаміў, што Аляксандра Азарава выключылі з арганізацыі

У паведамленьні гаворыцца, што калектыў Аб'яднаньня сілавікоў Беларусі BYPOL вырашыў выключыць яго і Станіслава Лупаносава з арганізацыі ў сувязі «з працягам імі дэструктыўнай дзейнасьці, выяўленымі парушэньнямі зь іх боку патрабаваньняў бяспекі».

Сьцьвярджаецца, што ў АСБ BYPOL праводзяць унутраны разгляд «правамернасьці і мэтазгоднасьці шэрагу фінансавых апэрацый фонду», а Азараў і Лупаносаў «адмаўляюцца падаваць фінансавую справаздачнасьць».

Раней Азараў заявіў, што адміністратар сацсетак BYPOL, якога звольнілі пасьля адмовы прайсьці паліграф, «прыхапіў» з сабой доступ да сацсетак аб'яднаньня.
3.6K viewsedited  17:56
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 20:24:02
Як на Херсоншчыне ратуюць людзей і жывёл ад паводкі

Пасьля катастрофы на Кахоўскай ГЭС падтопленымі застаюцца амаль 3,4 тысяч дамоў, эвакуяваныя 2,3 тысяч чалавек, распавялі ў МУС Украіны. Да вечара чацьвярга былі эвакуяваныя 2334 чалавекі.

Украінскі бок не паведамляе колькасьці загінулых і пацярпелых у выніку затапленьня падкантрольных населеных пунктаў, расейскія акупацыйныя ўлады кажуць пра прынамсі 5 загінулых і 71 шпіталізаваных у захопленай Кахоўцы.

Больш фота: https://smarturl.click/GMDV
3.6K views17:24
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 19:31:16
«Шукаюць не на тым узроўні». Сьветлагорская актывістка называе вінаватых у сьмерці рабочых на кардонным камбінаце

На Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце ўчора загінулі як найменей трое рабочых. І гэта ня першая трагедыя. Што адбылося насамрэч, хто вінаваты і чаму шмат гадоў супраць прадпрыемства выступалі мясцовыя жыхары?

Пагутарылі пра гэта са сьветлагоскай актывісткай Аленай Масьлюковай, колішняй кіраўніцай экалягічнай ініцыятыўнай групы, якая займалася праблемамі, зьвязанымі з будаўніцтвам і дзейнасьцю Сьветлагорскага ЦКК:

Відэа гутаркі:

3.7K viewsedited  16:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 19:10:17
BYPOL страціў доступ да старонак у сацсетках Facebook, Instagram, Telegram і каналу на YouTube

Адміністратар сацсетак у нейкі момант адмовіўся праходзіць паліграф разам зь іншай «групай асобаў арганізацыі», пасьля чаго яго і гэтую групу звольнілі з ByPol на падставе недаверу да іх. Сыходзячы, адміністратар прыхапіў доступы да ўсіх сацсетак, распавёў @mkbelarus кіраўнік ByPol Аляксандар Азараў.

Паводле Азарава, звольнены супрацоўнік ня меў доступу да чат-боту пляна «Перамога» і іншай непублічнай часткі працы ByPol.
4.0K viewsedited  16:10
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 18:32:57
Праект новага ўказу аб таксі: сілавікі атрымаюць онлайн-доступ да ўсіх замоваў пасажыраў і відэазапісаў паездак

Згодна з праектам указу, дыспэтчары і перавозчыкі будуць абавязаныя даваць сілавікам бясплатны, кругласутачны і дыстанцыйны доступ да інфармацыі аб замовах і інфармацыі ў асабістым кабінэце перавозчыка, а таксама ўсталяваць у салёнах таксі камэры відэафіксацыі і захоўваць запісы перавозкак пасажыраў на працягу месяца і толькі на рэсурсах, разьмешчаных у Беларусі:

https://smarturl.click/V8lb
4.4K views15:32
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 17:35:03
Мінімум 5 сьмерцяў, мільярдныя даўгі і разрыў кантракту з інвэстарам, сотні скаргаў і ніякай рэакцыі. Успамінаем гісторыю Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату

Учора на Сьветлагорскім ЦКК загінулі рабочыя, сама меней трое. Гэта далёка ня першая трагедыя на гэтым прадпрыемстве. Прыгадваем, як ён будаваўся і што там адбывалася:

https://smarturl.click/xnxJ
1.2K views14:35
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 16:33:58
У апошні месяц пачасьціліся затрыманьні кіроўцаў ля мяжы з Расеяй, на трасе М1

Кіроўцаў, якія едуць па трасе М1 з боку Расеі ці ў адваротным кірунку, затрымліваюць у Дубровенскім раёне, паведамляюць праваабронцы «Вясны». У беларусаў правяраюць тэлефоны, шукаюць «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах. Некаторых затрымліваюць, складаюць пратаколы і судзяць за «захоўваньне ці распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Так, затрыманаму 21 траўня жыхару Магілёва прысудзілі штраф у памеры 1110 рублёў і канфіскавалі тэлефон, а затрыманым 24 траўня дваім беларусам прысудзілі па 15 «сутак».
2.4K views13:33
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 15:47:56
Расейскія войскі абстралялі цэнтар Херсона і раёны, зь якіх адбываецца эвакуацыя з прычыны падтапленьня

Пры абстрэле загінула жанчына, яшчэ два чалавекі былі параненыя, паведамляе Офіс генпракурора Ўкраіны. МУС Украіны піша пра 8 параненых ў выніку абстрэлу Карабельнай плошчы Херсона. Выданьне «Грати» піша, што пад абстрэл трапілі іх журналісты, эвакуацыя ў гэтым раёне прыпыненая.

У адной зь вёсак Херсонскай вобласьці праз абстрэлы 4 мясцовыя жыхары атрымалі траўмы, пашкоджаныя аб'екты інфраструктуры, паведамляе мясцовая пракуратура:

https://smarturl.click/DLQn
823 viewsedited  12:47
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 15:18:18
Брытанія ўзмацніла санкцыі супраць Беларусі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны

Афіцыйны Лёндан паведаміў пра новы пакет санкцый, уключаючы забароны на імпарт і новыя захады, накіраваныя на прадухіленьне інтэрнэт-прапаганды, піша Reuters.

«Новы пакет узмацняе эканамічны ціск на Лукашэнку і ягоны рэжым, які актыўна спрыяе ваенным намаганьням Расеі і ігнаруе тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны», — заявіў міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Джэймс Клэвэрлі.

Новы пакет прадугледжвае забарону на імпарт золата, цэмэнту, драўніны і каўчуку зь Беларусі і блякіроўку экспарту ў Беларусь зь Вялікай Брытаніі банкнот і машын, а таксама тавараў, тэхналёгій і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для вытворчасьці хімічнай і біялягічнай зброі.
1.6K viewsedited  12:18
Адкрыць / каментаваць