Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 19.27K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2023-06-08 15:13:44
Беларусь галасавала супраць рэзалюцыі ААН аб праве ўцекачоў на вяртаньне ў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю

За дакумэнт прагаласавалі 100 краін, гэта найбольшая лічба за ўвесь час, піша newsgeorgia.ge.

59 дзяржаў сёлета ўстрымаліся, а супраць рэзалюцыі прагаласавалі 9 краін — Беларусь, Расея, Сырыя, Нікарагуа, Судан, Зымбабвэ, Бурундзі, Куба і Паўночная Карэя. Пры гэтым Беларусь не прызнала незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, але Лукашэнка наведваў гэтыя тэрыторыі.

У 2008 годзе прыняцьце рэзалюцыі ініцыявала Грузія, галасаваньне ў ААН у гэтым пытаньні праходзіць штогод. МЗС Грузіі заявіла пра цяжкое становішча з правамі чалавека на акупаваных Расеяй тэрыторыях. Пад акупацыяй знаходзіцца 20% тэрыторыі Грузіі.
1.7K views12:13
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 13:57:02
Разбурэньне Кахоўскай ГЭС. Што новага на гэты момант

Украіна вымушана папрасіла аварыйнай дапамогі з Эўропы, каб забясьпечыць вячэрняе спажываньне электраэнэргіі. Энэргію імпартавалі са Славаччыны;

Затапленьне паўднёвых тэрыторый паўплывала на працу гідраэлектрастанцый Дняпроўскага каскаду, паведаміў кіраўнік праўленьня «Укренерго» Ўладзімір Кудрыцкі;

У акупаваных Алешках на левабярэжжы Херсонскай вобласьці выратавалі больш за 300 чалавек з падтопленых дамоў. 120 зь іх шпіталізавалі з пераахаладжэньнем;

Украінскі бок заявіў пра 3 пацьверджаныя сьмерці людзей, расейскі сказаў пра 5 загінулых. Празь вялікія плошчы затапленьня назваць дакладную колькасьць ахвяр і падлічыць страты пакуль немагчыма.

Відэа Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны
558 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 13:13:57
Чаму Лукашэнка вызваліў Соф’ю Сапегу

Лукашэнка нечакана памілаваў грамадзянку Расеі Сафію Сапегу, асуджаную на 6 гадоў зьняволеньня. 7 чэрвеня яе перадалі з папраўчай калёніі ў Гомлі дэлегацыі Прыморскага краю, якую ўзначальвае губэрнатар Алег Кажамяка.

Сытуацыя трагікамічная: дэлегацыя цэлага краю на чале з губэрнатарам сустракае Соф’ю Сапегу як гераіню, хоць, паводле заканадаўства Беларусі і Расеі, яна лічыцца злачынкай, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/YeYV
1.9K views10:13
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 12:27:28
«Цяпер у мяне адна мэта — пахаваць Івана. Сказаць ягонай маме, што ўжо пахаваны сын, у яго ёсьць месца»

Амаль праз год з моманту сьмерці Івана «Брэста» са Свабодай пагадзілася паразмаўляць яго сяброўка Надзея Ліхашапка. Дзяўчына расказала і пра тое, як Іван сядзеў у турме за бандытызм, і пра ягоны няпросты характар. А таксама пра каханьне і гераізм.

https://smarturl.click/gZYA
2.7K views09:27
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 12:05:49
Назвалі імёны рабочых Сьветлагорскага ЦКК, якія загінулі пры выбуху 7 чэрвеня

Падчас пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знайшлі парэшткі трох чалавек. Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца і Алег Кацуба працавалі выпарвальнікамі шчолаку, паведаміла прэс-служба Сьветлагорскага райвыканкаму.

Генэральны дырэктар ЦКК Юры Крук сустрэўся зь сем’ямі загінулых.

7 чэрвеня на камбінаце адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэньня. Выбух на заводзе адбыўся прыкладна ў 15:30–15:40. Раненьні ў выніку выбуху атрымалі яшчэ чатыры чалавекі (1985–1996 гадоў нараджэньня).

Адна з крыніц Свабоды расказала, што на ЦКК раней ужо было трагічнае здарэньне, у 2020-м на прадпрыемстве ўзарваўся чан з талавай алівай, і тады таксама былі ахвяры.
2.9K views09:05
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 11:08:47
«Мы ня вызначыліся і завісьлі паміж двума падыходамі да праблемы палітвязьняў»

Беларускі драматург, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту (ЗША) Андрэй Курэйчык расказаў Свабодзе пра свой праект арт-інсталяцыі «Галасы новай Беларусі». Таксама ён патлумачыў, зь якога часу не супрацоўнічае з расейскімі кінакампаніямі.

https://smarturl.click/R8E9
3.2K views08:08
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 10:09:00
Запытайся ў Дубаўца. Лукашэнка прызнаў экстрэмісцкай Раду БНР? Што гэта значыць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Карэта канчаткова ператварылася ў гарбуз... Гэта сымбалічнае завяршэньне трыццацігадовага антыбеларускага гвалту. Наастачу яны бразгаюць дзьвярыма перад Беларусяй, яе мовай, культурай, гісторыяй. Вяртаньне немагчымае. Наступным крокам рэжыму будзе пераназваньне Беларусі ў «Северо-Западный край». Менавіта так называлася гэтая ўскраіна Расейскай імпэрыі ў 1918 годзе, калі Рада БНР у Менску аб’вясьціла пра незалежнасьць Беларусі. Рэжым прызнаецца ў тым, што ніякага дачыненьня да Беларусі і беларусаў ня мае і нікога, апроч самога сябе, не прадстаўляе. Адпаведна шматкроць вырасьце аўтарытэт Рады БНР, як прадстаўніцы нашай краіны і нацыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
182 views07:09
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 09:30:39
У Літве прызналі неканстытуцыйным закон, якія дазваляў прымусовае перамяшчэньне мігрантаў

Канстытуцыйны Суд краіны заявіў, што закон «не стварае ўмоў для індывідуальнай ацэнкі сытуацыі кожнага чалавека», а таму зьяўляецца неадпаведным асноўнаму закону краіны, паведамляе AFP.

Пасьля вынясеньня рашэньня міністарка ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце выступіла ў абарону закону, яна заявіла што такія нормы «неабходныя» для нацыянальнай бясьпекі.

Літва ўвяла закон пра прымусовае перамяшчэньне мігрантаў у 2021 годзе пасьля таго, як мігранты зь беларускага боку мяжы пачалі масава прарывацца ў Эўразьвяз. Мігранты былі пераважна з краін Азіі і Афрыкі. Літоўскія ўлады абвінавацілі ў арганізацыі мігранцкага крызісу рэжым Лукашэнкі і Расею.
1.4K views06:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-08 08:25:15
Адзін зь вядучых банкаў Беларусі перавёў валютныя карткі з даляру на юань

З 8 чэрвеня на кітайскую валюту ў разьліках па картках міжнароднай сыстэмы Mastercard перайшоў «Белаграпрамбанк». Пры аплаце ў Эўразьвязе, напрыклад, валюту спачатку пералічаць з эўра ў юані, а затым у беларускія рублі.

У юані будуць пералічвацца плацяжы як па апэрацыях за межамі краіны, у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, так і ў Беларусі, калі аплата ідзе праз іншыя банкі ў замежнай валюце.

У пачатку красавіка аб замене валюты разьлікаў па картках Mastercard паведамілі «Альфа Банк», «БНБ Банк», «Белгазпрамбанк» і «Статус Банк».
2.5K views05:25
Адкрыць / каментаваць
2023-06-07 23:21:36
«Гісторыя на Свабодзе»: Цімафей Акудовіч пра тое, ці трэба пераймяноўваць Беларусь

Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў.

Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду?— Паразмаўлялі пра гэта з гісторыкам і журналістам Цімафеем Акудовічам:

Гутарка на відэа:


Тэкст: https://smarturl.click/gZ12
2.5K views20:21
Адкрыць / каментаваць