Get Mystery Box with random crypto!

Актывіст зь Бярозаўкі прайшоў праз кому ў Польшчы. Яму пачалі | Радыё Свабода — Беларусь

Актывіст зь Бярозаўкі прайшоў праз кому ў Польшчы. Яму пачалі збор грошай

48-гадовы Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Беластоку з разрывам анэўрызмы судзінаў галаўнога мозгу. Ён перажыў некалькі апэрацый, штучную кому, цяпер зноў у прытомнасьці, але яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, сама меней паўгода. У гэты час Сяргей ня зможа працаваць, таму BySol пачаў збор грошай для яго.

Сяргей — актывіст зь Бярозаўкі, займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю больш за 20 гадоў. Сябар Партыі БНФ, руху «За свабоду» і Таварыства беларускай мовы. Зьехаў зь Беларусі ў 2021-м праз палітычны перасьлед. Блізкі сябра Вітольда Ашурка, які загінуў у калёніі.

https://smarturl.click/n65O