Get Mystery Box with random crypto!

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за пратэст зь белымі кветкамі і балё | Радыё Свабода — Беларусь

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за пратэст зь белымі кветкамі і балёнікамі праз 3 гады пасьля акцыі

46-гадовую Тацяну Залатар прызналі вінаватай ў «актыўным ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» за ўдзел з балёнікамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 году ў Фаніпалі, паведамляе «Вясна». За гэта ёй прысудзілі 1 год «хатняй хіміі».

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, жанчына «з мэтай нагнятаньня незадаволенасьці і напружанасьці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых колераў, якія выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў пратэставага руху».

Ілюстрацыйнае фота