Get Mystery Box with random crypto!

ЗША працягнулі санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год Адпаведну | Радыё Свабода — Беларусь

ЗША працягнулі санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год

Адпаведную пастанову падпісаў прэзыдэнт краіны Джо Байдэн, паведаміла прэс-служба Белага дому.

«Рэпрэсіўная дзейнасьць, якая ідзе з 9 жніўня 2020 году, фальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і іх наступстваў, такіх як ліквідацыя палітычнай апазыцыі і арганізацый грамадзянскай супольнасьці, парушэньні і пагроза міжнародным цывільным авіязносінам — нясуць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў дакумэнце.

Санкцыі ўвялі яшчэ ў сакавіку 2006 году, цяпер іх працягнулі да 16 чэрвеня 2024 году.