Get Mystery Box with random crypto!

Запытайся ў Дубаўца. Ці варта вітацца з суседзямі? А раптам гэ | Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Ці варта вітацца з суседзямі? А раптам гэта які-небудзь садыст-пракурор ці турэмны кат, ці губазік, ці хлус-прапагандыст?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— 
Вітацца трэба. Гэта ваш унёсак у нармальнасьць антрапасфэры, у перамогу дабра. Ваша маўчаньне, наадварот, — няяўны знак згоды з тым, што робяць садысты-прапагандысты. Вітацца ў пад’езьдзе, у транспарце, паўсюль, дзе адбываецца мімалётная сустрэча. Я бачыў, як гэта робяць, напрыклад, чэхі, ствараючы такім чынам атмасфэру спакою і пазытыву для сябе і іншых.

Апроч таго, вітаньнем вы быццам падкрэсьліваеце перавагу нармальнасьці. Калі вы ня хочаце павітаць імавернага злачынцу, не кажыце «Здравствуйте!», а кажыце «Добры дзень!» — жадаючы дабра ўсім наогул. Так, дарэчы, робяць і чэхі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669