Get Mystery Box with random crypto!

У Польшчы прызначылі душпастыра для беларусаў-каталікоў Уперш | Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы прызначылі душпастыра для беларусаў-каталікоў

Упершыню ў Польшчы біскуп дакумэнтальна прызначыў апекунка для беларускай каталіцкай супольнасьці.
Ксёндз Пётр Врубель стаў сьвятаром cупольнасьці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі. Пра гэта паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Імшы на беларускай мове праходзяць у Гданьску кожную нядзелю ў 14.30 у касьцёле сьвятога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.

Супольнасьці беларусаў у іншых гарадах моляцца паводле вуснай дамоўленасьці. У іх таксама ёсьць сьвятары-апекуны, але гэта не зацверджана дакумэнтальна.