Get Mystery Box with random crypto!

Ціханоўская назвала «ядзерным шантажом» новыя заявы Пуціна аб | Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская назвала «ядзерным шантажом» новыя заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі

«Мы не можам дапусьціць, каб дыктатарам сышоў з рук ядзерны шантаж», — заявіла дэмакратычная лідэрка.

Пляны Пуціна і «яго марыянэткі Лукашэнкі» па разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі напярэдадні ліпеньскага саміту NATO ў Вільні — «ня што іншае, як грубая гульня запалохваньня, спроба прымусіць Эўропу падпарадкавацца», — напісала Ціханоўская ў Twitter

Нагадаем, Пуцін сёньня заявіў, што 7–8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка збудаваньняў для захоўваньня ядзернай зброі, і «адразу ж пачнем мерапрыемствы, зьвязаныя з разьмяшчэньнем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраеньняў».

Віленскі саміт NATO адбудзецца 11–12 ліпеня. Горад амаль на мяжы зь Беларусьсю можа наведаць Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн.