Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-02-09 17:42:00 ​​ Сёння, 9 лютага 2022 года, мы атрымалі ліст ад Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб тым, што Міністэрства юстыцыі падало іск аб ліквідацыі АПБ.

Пакуль грамадзянская справа рыхтуецца да судовага разбіральніцтва. Справа ж прыродаахоўная – працягваецца.

АПБ працуе дзеля дзікай прыроды і людзей ужо амаль чвэрць стагоддзя. За гэты час дзякуючы сябрам, партнёрам – дзяржаўным і недзяржаўным, беларускім і замежным, спонсарам, валанцёрам і прыхільнікам мы змаглі шмат.

Правялі паўторнае забалочванне больш за 17200 га асушаных тарфянікаў;
Правялі працу па наданні 53-м тэрыторыям статуса тэрыторый, важных для птушак (ТВП), 70% іх плошчы зараз знаходзіцца пад аховай дзяржавы;
Паспрыялі павелічэнню плошчы рэспубліканскага заказніка “Альманскія балоты” на 10000 га;
Падрыхтавалі сотні ахоўных пашпартоў і абавязацельстваў для рэдкіх відаў і тых, якія знікаюць;
Правялі шмат даследаванняў, прыродаахоўных мерапрыемстваў для такіх глабальга пагражальных відаў, як вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, дубальт, еўрапейскі вугор ды іншыя;
Пяць гадоў разам з арнітолагамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вышэйшых навучальных устаноў праводзілі ўлікі птушак па ўсёй Беларусі, дадзеныя якога ўключаны ў Другі Атлас гнездавальных птушак Еўропы;
Усталявалі трывалае партнёрства з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрствам лясной гаспадаркі, Нацыянальным банкам, Белпоштай, інстытутамі і цэнтрамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
Стварылі рэзерват “Тураўскі луг”, які стаў заказнікам, і сталі першай у Беларусі недзяржаўнай арганізацыяй, якая кіруе заказнікам;
Штогод праз прыродаахоўныя акцыі, кампаніі, курсы птушкавання прыцягвалі дзясяткі тысяч людзей да вывучэння і аховы дзікай прыроды, неслі прыродаахоўную асвету праз сайт, сацсеткі і СМІ.

За гэты час нашымі сябрамі сталі больш за 7000 чалавек, нам дапамагалі ахоўваць прыроду штогод больш за 25000 валанцёраў і прыхільнікаў, па ўсёй Беларусі працавала больш за 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў АПБ.

З 2005 АПБ – нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі "BirdLife International", з 1999 года – сябра Кааліцыі Чыстая Балтыка, а ў 2021 была прынятая ў глабальную некамерцыйную арганізацыю Wetlands International, якая займаецца захаваннем водна-балотных угоддзяў.

Гэтыя вынікі – не падведзеная фінальная рыса: дасягненні істотныя, але для аховы дзікай прыроды і надалей павінна весціся пастаянная маштабная праца.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ:
У наступным годзе АПБ планавала святкаваць 25-годдзе з дня заснавання. Цікава, што ў нас ёсць сябры, якія ўсе гэтыя гады заставаліся з АПБ. У канцы года мы планавалі рабіць новы чатырохгадовы стратэгічны план дзейнасці. Мы не згодныя з абвінавачваннямі Мінюста ў адрас арганізацыі. Магчыма, гэта марная справа, але мы паспрабуем з адвакатам выступіць у судзе. Ліквідацыя – гэта смерць для арганізацыі, але не для яе сябраў і прыхільнікаў. “Паміраць збірайся, а жыта сей”. Я прысвяціў сваё жыццё ахове дзікай прыроды і буду яе ахоўваць у Беларусі ці за мяжой. Добра, калі атрымаецца працягваць рабіць гэтую справу ў Беларусі разам з вамі, нашымі паплечнікамі.

Мы будзем трымаць вас у курсе падзей. Наш сайт і сацсеткі працягваюць працаваць.
Разам для дзікай прыроды!

Сябры, мы разумеем, што ў многіх гэты пост выкліча бурныя эмоцыі, таму просьба: стрымлівайце сябе ў каментарах, не пішыце абраз. А вось словы падтрымкі будуць вельмі дарэчы!
2.0K views14:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 10:44:44
Сярод відаў фаўны Палесся, што знаходзяцца пад аховай, – беласпінны дзяцел. Ён любіць жыць у старых забалочаных лясах у поймах рэк.

Аснова рацыёну беласпіннага дзятла – насякомыя, якіх ён здабывае з-пад кары засохлых дрэў. Паглядзі, як выглядае камель, на якім дзяцел шукаў ежу! У мёртвых падгнілых дрэвах гэтыя птушкі будуюць сабе жытло. Таму там, дзе жыве беласпінны дзяцел, забаронена высякаць любыя дрэвы.

Каб забяспечыць птушкам спакой падчас гнездавання, з 1 сакавіка па 1 ліпеня побач з месцамі іх пражывання забаронена паляваць, збіраць дзікарослыя расліны, сокі дрэў, жывіцу. Нельга нават проста там хадзіць – выключэнне зроблена толькі для спецыялістаў, якія выконваюць службовыя абавязкі, вядуць навуковыя даследаванні ці працу па захаванні відаў.

У рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” сёлета перададзена пад ахову тры месцы пражывання беласпіннага дзятла ў Лельчыцкім раёне. #wildpolesia #птушыныяцікавосткі

Фота Даніэля Розэнгрэна (ФЗТ), Ігара Бышнёва (студыя AVES).
414 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 21:00:16
Кажу ж, гэта не я з'еў апошні пончык!

Палявы верабейка. Фота Аксаны Казаковай.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
572 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 11:06:55
Існуе міф, што дзякуючы E40 Беларусь магла атрымаць выйсце адразу да двух мораў (Балтыйскага і Чорнага) за мінімальную цану, што гэта эканамічна выгадны праект.

Але новае эканамічнае даследаванне зноў паказвае, што нават аптымістычныя сцэнары не могуць выратаваць запланаваны водны шлях E40 ад банкруцтва.

У справаздачы Langhout Ecologisch Advies апісваюцца доўгатэрміновыя страты ў мільярды еўра, якія могуць узнікнуць у выніку будавання ключавой часткі прапанаванага воднага шляху, што ідзе з польскага Гданьска ў беларускі Брэст ptushki.org/news/711787.html.

Фота: Віктар Малышчыц. #savepolesia #wildpolesia #stop_e40
510 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 14:20:32
Ласка. Агрэгатны стан – вадкасць.

Узімку ў ласкі белая афарбоўка футра, што маскіруе яе пад снег. Але ўжо ў сакавіку-красавіку будзе адбывацца змена зімовага белага футра на летні буравата-карычневы. Белымі і пасля вясновай лінькі застаюцца ніжняя частка цела і ўнутраныя часткі канцавін.

Нягледзячы на тое, што звярок здаецца вельмі мілым, гэта сапраўдны драпежнік.

Ласка вельмі спрытная, хутка бегае, добра лазіць і плавае, адзначаецца вялікай смеласцю і агрэсіўнасцю. Гэта небяспечны вораг для ўсіх дробных жывёл. Ежу яе складаюць розныя грызуны, дробныя птушкі, яшчаркі, змеі, жабы, казуркі.

Дзякуй за цудоўныя фота @ptu6ki.
361 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 10:31:24
З 16 лютага будзе забаронена знішчаць птушыныя гнёзды!
У птушак пачынаецца гнездавы сезон – яны ўсёй гурмой пачнуць абнаўляць свае гнёзды ці будаваць новыя.

Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
362 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2022-02-06 18:30:00
Яшчэ адзін рэдкі і незвычайны від з Палесся – жук-рагач.

Гэта самы вялікі жук у Беларусі – даўжыня цела можа дасягаць 8 сантыметраў! Рагача лёгка пазнаць па вялікіх разгалінаваных “рагах” (насамрэч гэта не што іншае як яго сківіцы!)

Лічынкі насякомага развіваюцца вельмі доўга – некалькі гадоў. У гэты час яны харчуюцца спарахнелай драўнінай.

Жук-рагач уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Адна з асноўных пагроз для яго – вырубка старых шыракалісцевых лясоў, асабліва дуброў, выдаленне сухастойных дрэў і ветравалаў.

У 2021 годзе ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” #wildpolesia перададзена пад ахову 15 месцаў пражывання жука-рагача.

Цяпер там прадпісана захоўваць старыя і засохлыя дрэвы, заселеныя жукамі і іх лічынкамі, забаронена прымяняць хімікаты, паліць сухую расліннасць і адходы лесанарыхтоўкі.
338 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-02-06 10:15:00
А ты карыстаешся нашым птушыным стыкерпакам?

Калі яшчэ не ўсталяваў(ла) сабе птушыны стыкерпак, пампуй яго тут t.me/addstickers/ptushki.

І далучайся да чата "Ціў-ціў" @ptushkachat, дзе ў нязмушанай атмасферы можна пагутарыць з іншымі аматарамі птушак.
279 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 20:59:44
Уключай гук! Сойка капіюе лебедзя-шыпуна!

У лесе звычайна сойка выдае сябе гучным голасам, яна ўтварае рэзкі хрыплы крык "кррэээч".
Але як умела яна пераймае крыкі іншых птушак! Паўтарае пералівы шпака і асабліва добра імітуе галасы дзённых драпежных птушак. А яшчэ сойка лёгка навучаецца імітаваць любыя гукі – нават чалавечы голас і стук сякеры.

Вось і цяпер яна капіюе лебедзя-шыпуна, але часам усё ж такі прарываецца яе сапраўдная "гарлапаністая" натура.

Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2022 і падглядай за прыгодамі птушак і звяроў!
342 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 12:15:00 ​​ Птушка 2022 года – белая сініца (князёк). АПБ падрыхтавала падарунак для таго, хто першым заўважыць яе анлайн birdwatch.by/stalouka-2022!

Каб паназіраць за белай сініцай "ужывую", арнітолагі і бёрдвочары з Заходняй Еўропы спецыяльна едуць на Палессе: у Беларусі гэтая птушка сустракаецца толькі там. Мы ж запрашаем далучыцца да пошукаў белай сініцы, дзе б вы ні былі – анлайн!

Каб прывабіць птушку года, у аграсядзібе "Крэмнае" непадалёк ад Турава ўсталявалі кармушку. Непадалёк ад вёскі рэгулярна гняздуе белая сініца. Яе прылёт у птушыную "сталоўку" несумненна стане падзеяй.

Анлайн-трансляцыя birdwatch.by/stalouka-2022 з кармушкі вядзецца круглыя суткі. Назірай за ёй і ўдзельнічай у конкурсе.

Што трэба рабіць?
Прайсці па спасылцы birdwatch.by/stalouka-2022 і падключыцца да трансляцыі;
Дачакацца прылёту белай сініцы (яе лёгка пазнаць – паглядзі на фота!);
Зрабіць скрыншот, на якім добра відаць птушку года;
Даслаць здымак на электронную скрыню ptushkahoda@ptushki.org.

Першаму ўдзельніку, які дашле нам здымак белай сініцы на кармушцы, мы ўручым класныя падарункі ад птушкі года! Таксама прыз чакае і таго, хто заўважыць (і пацвердзіць скрыншотамі) найбольшую колькасць візітаў белых сініц на кармушку да канца лютага. Скрыншоты павінны быць зроблены ў розныя дні!

Фота Андрэя Шэўчыка.
331 views09:15
Адкрыць / каментаваць