Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-01-10 20:47:14
Хутка пабачымся, сябры: запрашаем на З’езд АПБ 5 лютага! Ён пройдзе анлайн праз платформу Zoom.

Увага! Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2021-22 гадоў.

Калі яшчэ не паспеў(ла) працягнуць сяброўства на 2022 год, варта ўжо цяпер гэта зрабіць: ptushki.org/anketa.

Для ўдзелу ў З’ездзе трэба зарэгістравацца: https://forms.gle/8rtSfJoRBMo18Vh99
Абавязкова пазнач пры рэгістрацыі актуальную электронную пошту.

Падчас З’езду, акрамя гадавых справаздач і афіцыйнай часткі, будзе некалькі цікавых дакладаў, а таксама выбары птушкі 2023 года. Зробім і агульнае фота на памяць у жывым эфіры! Поўную праграму З’езду неўзабаве апублікуем у сацсетках.
591 views17:47
Адкрыць / каментаваць
2022-01-09 14:15:00 ​​ Чаму сініцы стукаюць у акно?

Вялікая і сіняя сініцы – надзвычай разумныя птушкі. Іх здольнасці да вырашэння праблем і навучання сталі легендарнымі. Дастаткова прыгадаць, як на Брытанскіх астравах яны адкрываюць алюмініевыя накрыўкі малочных бутэлек, каб выпіць пажыўныя вяршкі, што ўтварыліся зверху. Вялікія сініцы таксама з'яўляюцца першымі птушкамі, якіх даследчыкі навучылі новаму навыку – двума спосабамі адкрываць спецыяльна пабудаваныя кармушкі (Оксфардскі ўніверсітэт).

З іншага боку, у чалавечай культуры распаўсюджана меркаванне, што калі сініцы стукаюць у вокны, – гэта нейкі магічны знак. Адныя кажуць, што гэта знак няшчасця і што хто-небудзь з сям'і хутка памрэ. Другія – што гэта прадвесце шчасця і дабрабыту ў сям'і.

Але аказваецца, што такія паводзіны не рэдкасць, і ў інтэрнэце можна знайсці шмат анекдатычных гісторый на гэтую тэму. У чым жа тут можа быць справа?

Па-першае, птушкі могуць змагацца з “парушальнікам”, адлюстраванне якога бачаць у шыбе. Аднак зімой, перад сезонам размнажэння (лістапад-студзень), калі барацьба за тэрыторыю яшчэ не набрала абароты, такой з'явы не павінна быць. Але калі казаць пра вялікую ці сінюю сініцу, то ў іх бываюць такія розныя тэмпераменты, што і гэтага нельга выключыць.

Другім магчымым тлумачэннем можа быць тое, што сініцы такім чынам “гавораць” людзям, што ў кармушцы няма ежы. Не наўпрост, вядома, а пры дапамозе асацыяцый. Разумным птушкам не так складана зразумець, дзе жыве чалавек, які рэгулярна папаўняе іх запасы. Таму, калі корм заканчваецца, справа зусім простая: трэба ляцець туды, адкуль з’яўляецца ежа.

Калі сініцы з'яўляюцца на падаконні, то чалавек можа падумаць, што гэта мае канкрэтнае значэнне – трэба пакарміць птушак. Нават магло здарыцца так, што сініца насамрэч пастукала ў акно, а чалавек успрыняў гэта як просьбу і выйшаў насыпаць семак у кармушку. Сініцы маглі звязаць такія паводзіны са з’яўленнем ежы і пачалі паўтараць гэтыя паводзіны. А чалавек стаў сабакам Паўлава "ў руках" сініц. Толькі замест таго, каб пускаць сліну, убачыўшы сініцу, ён выходзіць з дому са жменяй семак.

Пасля гэты навык мог хутка распаўсюдзіцца на мясцовую папуляцыю як імітацыя або сацыяльнае навучанне. Так адбылося на Брытанскіх астравах у выпадку ўзгаданых вышэй алюмініевых накрывак на малочных бутэльках. Сеткі знаёмстваў у сініц велізарныя, і абмен інфармацыяй паміж імі адбываецца надзіва хутка і дакладна. Чарговым птушкам не даводзілася б стукаць у шкло і самастойна аналізаваць факты. Яны пачалі гэта рабіць, таму што іншыя перадалі ім, што гэта працуе. Можна нават не разумець паслядоўнасці падзей. Важны канчатковы эфект. Стукаеш у шыбу – у кармушцы з’яўляецца корм. Вось так паўстае культура!

І ўрэшце, мабыць, найменш верагодная тэорыя, але і яе нельга назваць немагчымай. Сініцы выкарыстоўваць пастукванне па шкле для наўмыснага прыцягнення ўвагі. Тэорыя розуму ім не чужая, дык чаму б і не? Коткі могуць падысці да гаспадара, мяўкаць, церціся аб яго ногі і накіроўваць яго да месца, дзе стаяць іх міскі, час ад часу спыняючыся і паварочваючыся, каб убачыць, ці гаспадар разумее іх жаданне і ці ідзе за імі, каб накарміць. Сабакі з той жа мэтай спачатку глядзяць нам у вочы, а потым на тое, што хочуць атрымаць. Чаму б гэтак сама не магла рабіць сініца? Нельга сцвярджаць, што гэта немагчыма.

Тэкст: Adam Zbyryt.
Пераклад: Алеся Птушка.
Фота: Іна Шкурко. #птушыныяцікавосткі
346 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-08 18:32:00
Бяры ўдзел 15-16 студзеня ў акцыі #птушкілякармушкі ptushki.org/news/710030.html!

Назіраць за паводзінамі птушак, якія прылятаюць на кармушкі, – гэта як глядзець захапляльны серыял. Выдатны спосаб весела і з карысцю прабавіць час усёй сям’і, адарвацца ад гаджэтаў і руціны.

Вызначыць від птушкі дапаможа міні-вызначальнік.
Захоўвай сабе, каб ён заўсёды быў пад рукой.

Малюнкі птушак з сайта rspb.org.uk
552 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-08 11:57:52
Калі ты не трапіў_ла на Дзікую лекцыю АПБ пра пра падкормку птушак, цяпер ёсць унікальная магчымасць паглядзець яе ў запісе

!

Хто любіць біцца на кармушцы?
Якія птушкі, наеўшыся, могуць страціць прытомнасць?
Як кармушка можа стаць забойцам?
Як арганізаваць птушыную сталоўку: фічы і багі.
На гэтыя і шмат іншых пытанняў адказвае арнітолаг, кіраўнік аддзела развіцця АПБ Вадзім Пракапчук.

Прыемнага прагляду!
610 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 19:03:00
Кіламетры пешшу па бездарожжы, начаванне на балотах, доўгія гадзіны назіранняў, лазанне па дрэвах – так выглядаюць працоўныя будні палявых даследчыкаў!

Самыя каштоўныя скарбы дзікай прыроды тояцца там, куды не пад’едзеш па асфальце і не дойдзеш за пяць хвілін! Гэта добра ведаюць нашы спецыялісты, якія вядуць даследаванні ў рамках пректа “Палессе – дзікая прырода без межаў”.

Якім коштам дастаюцца навуковыя веды, расказаў эксперт АПБ арнітолаг Дзяніс Кіцель. Чытай больш па спасылцы: ptushki.org/news/710179.html.
#wildpolesia

Фота: Андрэй Шымчук.
300 views16:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 10:00:28
Са светлым святам Раства Хрыстова!

Няхай яно напоўніць тваё жыццё цяплом і радасцю. Зычым міру, цяпла, дабра і ўтульнасці.
501 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 21:03:00
Зіма, а хочацца лета? Вешай кармушку, а не нос!

Ужо 15 і 16 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі! Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: ptushki.org/feeders.

Чым больш людзей паўдзельнічае ў акцыі, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе. Такі падыход называецца "народная навука", бо дазваляе сабраць вялікі масіў дадзеных для аналізу.
259 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 15:01:23
Псс, сябра, не забудзься працягуць сяброўства ў АПБ на 2022 год – год белай сініцы ptushki.org/anketa!

А калі ты яшчэ не сябра АПБ – далучайся да нашай птушынай сям'і!

Мы ахоўваем рэдкія віды (прычым даўно не толькі птушак) і цэлыя экасістэмы, аднаўляем асушаныя калісьці балоты, змагаемся за тое, каб важныя для біяразнастайнасці тэрыторыі не знішчаліся.

Калі ты лічыш нашую працу важнай і падзяляеш нашы каштоўнасці – далучайся ptushki.org/anketa!

Фота: Сяргей Зуёнак (АПБ).
425 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 20:31:00
Хочаш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў пра тое, якой будзе АПБ, і трапіць у Цэнтральны Савет АПБ ці Рэвізійную камісію? Ведаеш годнага сябра АПБ, якога можна вылучыць?

Збірай подпісы – прымаем заявы да 4 лютага! Выбары пройдуць 5 лютага на анлайн-З’ездзе АПБ.
Усе падрабязнасці ptushki.org/news/710022.html.

Аўтар фота – Мікалай Варабей.
425 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 13:02:42
Баталёны ў Telegram!

Кааліцыя "Захаваем Палессе" падрыхтавала падарунак на святы: стыкерпак з прыгожай заўважнай птушкай – баталёнам (турухтаном)! Цяпер дзякаваць калегам, дамаўляцца на сустрэчу з сябрамі і зычыць родным добрай ночы можна разам з баталёнам!

Каб дадаць стыкеры, пераходзь па спасылцы t.me/addstickers/savepolesia.

Чаму менавіта баталён?
Каля паўмільёна гэтых птушак пралятае праз Палессе за год падчас міграцыі. Гэта адно з найважнейшых месцаў на шляху іх доўгага падарожжа.

Баталёны моцна залежаць ад Прыпяці. Яе разлівы, што ўтвараюць мноства выспачак на мелкаводдзі, даюць ім бяспеку ад драпежнікаў і ежу. Будаўніцтва воднага шляху Е40 ставіць пад пагрозу іх выжыванне, бо змяняе натуральны стан ракі.

Кааліцыя "Захаваем Палессе" выступае за тое, каб Прыпяць заставалася дзікай ракой і хай баталёны радуюць нас і будучыя пакленні ў дзікай прыродзе.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
293 views10:02
Адкрыць / каментаваць