Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2021-12-23 11:40:59
У гэтыя навагоднія святы зрабі падарунак дзікай прыродзе – стань сябрам АПБ або працягні сяброўства на 2022 год ptushki.org/anketa.

Разам мы зможам зрабіць голас дзікай прыроды мацнейшым. Чым больш у нас сябраў, тым больш магчымасцяў захаваць нашы прыродныя скарбы.

Дапамагаць прыродзе – не толькі лёгка, але і цікава: сябры АПБ адкрываюць для сябе ўнікальныя магчымасці і новыя знаёмствы.

На фота – белая сава.
439 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 18:05:24
Найцікавейшы выпадак сёння адбыўся ў трансляцыі з кармушкі birdwatch.by/stalouka-2022 у Белавежскай пушчы!

Адначасна ў кадр трапілі пяць вялікіх сініц, і, як быццам па камандзе, цалкам замерлі!

Уяві сабе – гэтыя жвавыя непаседлівыя птушачкі ў застылым становішчы правялі больш за пяць хвілін!

Тлумачэннем такіх паводзін можа быць толькі з'яўленне драпежніка – шуляка-карагольчыка (перепелятника). Сініцы, улавіўшы момант яго падлёту, і, найхутчэй, месца засады, проста замёрлі, каб ён не заўважыў іх па руху. Так і выратаваліся!
840 views15:05
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 20:43:00
Узімку дні кароткія, таму ў вераб’іных птушак менш часу на пошукі корму. А з-пад снегу і лёду яго ўвогуле бывае не дастаць. Каб дробным птушкам было лягчэй перажыць маразы, можна павесіць за акном або на дрэве кармушку. Назіраць за птушкамі на ёй – асабліва з дзеткамі – асобнае задавальненне.

А 15-16 студзеня 2022 года адбудзецца акцыя #птушкілякармушкі!
Трэба цягам гадзіны паназіраць за сваёй кармушкай і падлічыць птушак, якія яе наведалі, а потым даслаць свае вынікі ў АПБ.
367 viewsedited  17:43
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 13:25:10
Цяпер аляпка зімуе на Аўгустоўскім канале пад Гродна. Глядзі відэа, як гэтая малютка смела кідаецца ў ледзяную ваду, збірае на дне бесхрыбетных.

У Беларусі аляпка – вельмі рэдкая госця, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе. Мяркуецца, што да нас аляпкі прылятаюць зімаваць са Скандынавіі і краін Балтыі з наступленнем там працяглых маразоў.

На месцах гнездавання аляпка трымаецца чыстых горных рэчак. Прылятаючы да нас, яна шукае падобныя ўмовы: адкрытыя ўчасткі хуткаплынных невялікіх неглыбокіх рэчак з камяністымі водмелямі.

Нядаўна арнітолаг Дзяніс Кіцель акальцаваў паўночную госцю. На відэа добра бачна кольца на лапцы.

Аўтар відэа – Павел Сацута.
577 views10:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 17:14:57
У старажытным мястэчку Язна, што прытулілася паміж двух маляўнічых азёр побач з балотам Ельня на поўначы Беларусі ў Мёрскім (Міёрскім) раёне, з’явіўся мурал, прысвечаны мясцовым адметнасцям!

Дзяўчына апранута ў святочнае мясцовае адзенне “Дзісенскі строй”, якое насілі ў паўночнай частцы Беларусі ў 19 стагоддзі. Яна гуляе сярод яблынь, і гэта не выпадкова — штогод у Язна праходзіць мясцовы фестываль “Яблычны Спас”. Надпіс “Язна” суседнічае з датай першай гістарычнай згадкі мястэчка.

Прыязджай зрабіць фота з муралам, паглядзець на старую мураваную царкву і атрымаць асалоду ад прыродных краявідаў!

Мурал стварыў мастак Сяргей Клімковіч паводле эскіза Дзяніса Ходаса ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
360 viewsedited  14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-19 22:10:21
Вось такі прыгожы зімовы палявы верабейка.

Улетку палявыя вераб'і галоўным чынам ядуць насякомых. А вось зімой у харчаванні пераважае насенне культурных і дзікарослых раслін.

З усталяваннем снежнага покрыва чароды палявых верабʼёў распадаюцца на групы па 15-30 асобін і канцэнтруюцца ля жывёлагадоўчых фермаў ці ў населеных пунктах, дзе знаходзяць і кармы антрапагеннага паходжання. Пры гэтым птушкі трымаюцца ўскраін населеных пунктаў, што прылягаюць да палёў, пустак. У цэнтры гарадоў канцэнтруюцца каля рынкаў і крам. #птушыныяцікавосткі

Дзякуем за фота каналу @ptu6ki.
519 views19:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-18 21:02:22
Прыгажуня сойка – аматарка арэшкаў!

Цікава, а да каго яшчэ з нашых падпісантаў на кармушку прылятае сойка? Дасылай фота ці відэа ў @ptushkafota.

Відэа Юліі Сіпаравай. #птушкілякармушкі
355 views18:02
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 20:34:00
Вераб’іны сычык – самая маленькая сава Еўропы. Толькі ўяві, памерам усяго 15-19 см!

Але гэта сапраўдны драпежнік! Сычык палюе і ўдзень, і досвіткам, і прыцемкамі. Яго асноўны корм – мышападобныя грызуны і дробныя вераб'іныя птушкі.

Марына Дзенясюк, Мінск, @ptushkafota.
242 views17:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 12:11:06
У Астравецкім раёне на рацэ Лоша хочуць пабудаваць ГЭС без рыбаходаў.

У нашыя халодныя і чыстыя рачулкі ажно з Балтыйскага мора прыплываюць на нераст ласосі: кумжа і сёмга. Ласось праплывае шлях у 500 кіламетраў! Гэта сведчанне таго, што да беларускіх рэк даходзяць найдужэйшыя асобіны.

Насуперак заканадаўству, якое забараняе эканоміць за кошт мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і патрабуе выконваць мерапрыемствы па ахове “чырванакніжных” відаў, заказчыкі праекта па будаўніцтве ГЭС не прадугледзелі ўсталяванне рыбаходаў, якія дазволілі б прахадным ласосевым выкарыстоўваць рэчышча вышэй за плаціну.

Каб абараніць ласосяў, якія жывуць і нерастуюць у гэтай рэчцы, АПБ упершыню заказала грамадскую экалагічную экспертызу. Прачытаць яе можна тут ptushki.org/news/709330.html.

Заключэнне гэтай экспертызы ўвойдзе ў камплект дакументаў, які будзе падавацца на дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Кумжа. Фота Carol McDougall, iNaturalist.org.
492 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 21:00:22
Адна з зімовых праблем для птушак – адсутнасць адкрытых крыніц вады для пітва.
Што ж птушкі п'юць у маразы, калі ўся вада вакол замерзла?

Ядуць снег! Толькі вось каб птушцы папіць вады са снегу, трэба спачатку яго растапіць, а для гэтага трэба шмат энергіі. У халоднае надворʼе амаль уся энергія птушкі ідзе на падтрыманне сталай тэмпературы цела. Хоць голад – важны і пастаянны клопат, нястача вады больш небяспечная для птушак.

Акрамя снегу, нават у марозны, але сонечны дзень, яны атрымліваюць ваду ад раставання ледзяшоў і з лужын.

Дзякуем за фота каналу @ptu6ki.
384 views18:00
Адкрыць / каментаваць