Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-12-07 17:22:54 ​​Як птушкі выкарыстоўваюць натуральныя лекі для самалячэння?

Адным з самых вядомых прыкладаў заафармакагнозіі з'яўляецца выкарыстанне сойкамі мурашак (дакладней, іх кіслаты) для ачысткі апярэння ад паразітаў. “Мурашкаванне” або мурашыныя ванны сустракаюцца не толькі сярод соек, але і ў больш чым 200 відаў птушак.

Чыстка ад паразітаў з дапамогай мурашак можа набываць актыўную форму, калі птушка ловіць мурашку дзюбай і ўцірае яе ў пёры, або пасіўную, калі яна сядае на мурашнік, распраўляе крылы і хвост і чакае, каб мурашы самі распылялі кіслату на яе пёры, час ад часу дражнячы іх, каб “матываваць” на працу.

Бывае, што ў такіх выпадках гаворка ідзе не пра касметычныя працэдуры, а пра падрыхтоўку ежы – мурашак можна есці пасля таго, як пазбавіш іх ад непрыемнай мурашынай кіслаты. Так робяць шпакі, якія спачатку выціраюць мурашак аб пёры, а потым іх ядуць.

Птушкі гуахара, якія сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, для догляду за апярэннем выкарыстоўваюць сок зялёнай шкарлупіны грэцкага арэха.

У Белавежскай пушчы сініцы прыносяць у свае гнёзды 12 відаў мохападобных раслін, якія яны збіраюць са ствалоў дрэў і ляснога падсцілу. Гэтыя расліны выдатна ўбіраюць ваду, што не дазваляе гнязду прамокнуць. Акрамя таго, яны, верагодна, абараняюць дарослых птушак і птушанят ад патагенных узбуджальнікаў хвароб. Гэта яшчэ не даказана, але чаму б і не? Даследаванні паказваюць, што шпакі паводзяць сябе падобным чынам, прыносячы ў свае гнёзды расліны з інсектыцыднымі і акарыцыднымі ўласцівасцямі, напрыклад, звычайную моркву або купалку.

Напэўна, ты памятаеш фільмы пра прыроду, у якіх папугаі, у асноўным ара, чапляюцца да вертыкальных скал над Амазонкай і ядуць гліну. Ёсць два асноўныя тлумачэнні такіх паводзін. Першае тычыцца нейтралізацыі таксічных уласцівасцяў атрутных раслін, якія яны ядуць. Другое тлумачэнне кажа пра багатыя рэсурсы натрыю, які птушкі такім чынам спажываюць (у мясцовай гліне яго ў 40 разоў больш, чым у раслінах).
Аднак у дадзеным выпадку з’явілася і трэцяе тлумачэнне. Гэта з'ява ўзмацняецца ў перыяд размнажэння. Геафагія дазваляе самкам кампенсаваць дэфіцыт макра- і мікраэлементаў.

Мексіканскія чаромашнікі збіраюць недакуркі і, выцягнуўшы з фільтра валокны, высцілаюць імі свае гнёзды. Яны навучыліся гэта рабіць, каб пазбавіцца ад паразітаў. Але ў гэтага метаду ёсць сур'ёзны недахоп - ён выклікае генатаксічнасць (то бок выклікае мутацыі, якія ў сваю чаргу могуць прывесці да раку). Эфекты гэтага дзеяння, аднак, расцягваюцца ў часе. Птушкі бачаць хуткі станоўчы эфект ад ужывання валокнаў, насычаных хімічнымі рэчывамі, – менш паразітаў у гнёздах. Але яны не могуць прадбачыць доўгатэрміновых наступстваў такіх паводзінаў – ранняй смяротнасці.

На поўдні Польшчы адзначана некалькі цікавых выпадкаў, калі крыжадзюбы-яловікі спажывалі розныя рэчывы. Некаторыя з іх елі гліну, змяшаную з попелам, у ачагу старой хаты, якая служыла прытулкам для турыстаў. Яны рабілі гэта ў прысутнасці сонных людзей! Іншыя елі драўняны вугаль, багаты кальцыем. Некаторыя елі глебу з гаршкоў з кветкамі.
Але, бадай, самае цікавае назіранне было пра паяданне раствору і цэглы з коміна, тынкоўкі са сцен будынкаў, іржы з чыгуначных рэек і старых сталёвых канатаў. Паколькі птушкі робяць гэта ў асноўным зімой, гаворка, верагодна, ідзе аб патрэбе ў пажыўных рэчывах і палягчэнні стрававання іх асноўнай ежы – насычанага смоламі цвёрдага насення іглічных.

Назіранне за паводзінамі жывёл можа многаму навучыць нас і прывесці да адкрыцця новых, невядомых сродкаў і метадаў лячэння, у тым ліку людзей. Нічога дзіўнага ў гэтым няма, урэшце, мы таксама з’яўляемся жывёламі. Аказваецца, што многія метады лячэння, якія выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, асабліва ў найменш развітых краінах, верагодна, паходзяць ад знахараў, якія назіралі за жывёламі падчас іх самалячэння.

Тэкст: Adam Zbyryt.
Пераклад: Алеся Птушка.
Фота: Мікалай Марозаў, https://elementy.ru/nauchno-populyarnaya_biblioteka/434425/Ptitsa_v_muraveynike.
#птушыныяцікавосткі
486 views14:22
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 20:14:00
Сезон прыгожых марозных і снежных фатаграфій!

Ну хіба магчыма ўбачыць штосьці больш святочнае за гэтых таўстунчыкаў у снезе?

Фота: гілі (снегири), Павел Іваноў, @ptushkafota.
334 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 12:53:43
Яшчэ не прыкупіў_ла паштовак для дарагіх людзей на святы?

Выберы паштоўкі з птушкамі – так ты яшчэ і падтрымаеш ахову дзікай прыроды Беларусі – частка прыбытку будзе ахвяравана АПБ.

Паштоўкі з малюнкамі супрацоўніцы АПБ Алесі Башарымавай выпусціла выдавецтва "Тэхналогія".

Набыць можна па адрасе: г. Мінск, вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н. Або заказаць на сайце https://tn.by/product/5-pastovak-apb/.
Першая серыя https://tn.by/product-tag/apb/.
496 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 19:42:00
Глядзі, якія атмасферныя фота часам выдаюць аўтаматычныя камеры!

Сакавітая зеляніна, ранішні туман, грацыёзная казуля… Але гэтая ідылія ўяўная: дзе хутканогія капытныя, там і драпежнікі – ваўкі і рысі. Такі закон прыроды! Таму звер на фота не губляе пільнасці: няўважлівасць можа каштаваць яму жыцця. Уцякаючы ад драпежнікаў, казуля можа развіваць хуткасць да 60 кіламетраў за гадзіну!

Даследаванне папуляцый капытных жывёл пры дапамозе фотапастак вядзецца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
605 views16:42
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 12:27:54
5 снежня адзначаюць адно з самых добрых святаў – Міжнародны дзень валанцёра.

Валанцёры – гэта сапраўдны прыклад дабрыні, чалавечнасці і бескарыслівасці.

Не кожны зможа, адкінуўшы ўсе справы і патрэбы, прыехаць прыбіраць Тураўскае балонне ад хмызняку, каб дапамагчы кулічкам, збіраць смецце на Альманскіх балотах, рамантаваць плаціны на балоце Ельня, ратаваць кажаноў, будаваць штучныя гнёзды для птушак, перакладаць артыкулы, дапамагаць ладзіць мерапрыемствы.

Мы вельмі цэнім ўсіх, хто нам дапамагае. Мы з вамі адна сям'я!

Фота валанцёрцы АПБ Марыі Шуманскай.
626 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 19:25:14
Таўстадзюб (дубонос) проста чароўны, і здаецца, ён пра гэта ведае!
Толькі паглядзі на гэтыя пёры!

Таўстадзюбы ўжо актыўна прылятаюць на кармушкі, рыхтуй несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка, якія ім так падабаюцца. #птушкілякармушкі

Фота: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.
658 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 11:43:05
Віні-пух, які схадзіў у госці да Труса.
#птушкілякармушкі

Вялікая сініца, фота Анастасіі Бузінаевай.
693 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 21:03:42
Кармушка вісіць, птушкі прылятаюць, а ты не пазнаеш нікога, акрамя вераб’ёў ды вялікіх сініц?

Захоўвай сабе міні-вызначальнік і трэніруйся вызначаць крылатых гасцей! А 15-16 студзеня далучайся да акцыі #птушкілякармушкі, падлічым птушак усёй Беларуссю!

Памятка ад нашых калег чэшскіх калег LBV. Усіх гэтых птушак, акрамя малінаўкі, можна ўбачыць на нашых кармушках.
198 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 12:30:05
Сустракай птушку 2022 года ў Беларусі – патрыётку Палесся, паляшучку – белую сініцу (белую лазоревку)!
Гэта невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ.

Што гэта за птушка, чым яна адметная, што ёй пагражае і якія мерапрыемствы па яе ахове мы плануем – чытай па спасылцы ptushki.org/news/709265.html.

Фота Андрэя Шэўчыка (АПБ). #птушкагода
834 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 21:04:55
Глядзі, хто ў нас зноў на лясных фота – палескія ваўкі! Але… у ашыйніках?!

Тут мы бачым адначасова два сучасныя спосабы вывучэння дзікіх жывёл! Першы – фотапастка. А другі – спецыяльныя ашыйнікі са спадарожнікавымі перадатчыкамі, якія дазваляюць сачыць за тым, як перасоўваюцца і паводзяць сябе ваўкі.

Сам ашыйнік не робіць шкоды і дыскамфорту жывёле. А калі тэрмін яго працы заканчваецца, ён аўтаматычна адшпільваецца – вучоныя потым знаходзяць прыладу па радыёсігнале.

Сачэнне за ваўкамі адбываецца ў межах праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
640 views18:04
Адкрыць / каментаваць