Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2021-12-28 17:53:25
У нашых арнітолагаў сёння ўдалы дзень!
Глядзі, хто атрымаў каляровае кольца на лапку – палеская прыгажуня белая сініца, птушка 2022 года!

Наша каманда чатыры дні правяла ў марозных палях на Палессі, але атрымала сапраўдную ўзнагароду за настойлівасць.

Арнітолагі разлічваюць з дапамогай кальцавання высветліць, як белыя сініцы паводзяць сябе на працягу года, ці далёка ад месцаў гнездавання зімуюць. Гэта дапаможа прыняць правільныя меры для захавання “чырванакніжных” птушак.

Кальцаванне белай сініцы праводзіцца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
572 views14:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 11:53:22 ​​ Як зрабіць найлепшую для птушак кармушку-калонку?

1. Вазьмі празрыстую пластыкавую бутэльку. Чым большы яе памер, тым лепей.
2. Пракалі з двух бакоў у ніжняй частцы бутэлькі дзірачкі і прасунь наскрозь галінку ці палачку з-пад сушы.
3. Крыху вышэй дзірак для палачкі зрабі яшчэ дзве невялікія дзіркі, адкуль птушкі будуць выцягваць семкі.
4. У закрутцы зрабі дзірку для шнурка, а на донцы прарэж шчыліны, каб сцякала вада, што трапляе ў кармушку-бутэльку з ападкамі.
5. Засып семкі – і вуаля! Кармушка гатовая!

Сярод плюсаў кармушкі-калонкі, акрамя лёгкасці яе стварэння, – тое, што птушкам лёгка заўважыць драпежніка і што на такой кармушцы могуць карміцца адначасова некалькі птушак. Памёт на такой кармушцы не трапляе ўнутр і магчымыя кішэчныя захворванні не перадаюцца іншым птушкам.

Вешай кармушку цяпер, каб 15-16 студзеня паўдзельнічаць у акцыі АПБ #птушкілякармушкі. Гэта сапраўдны ўсебеларускі маніторынг, але вельмі просты: трэба паназіраць адну гадзіну за сваёй кармушкай і даслаць праз форму ptushki.org/formaebw (будзе працаваць у дні акцыі) інфармацыю, колькі і якія віды птушак прыляцелі да цябе падсілкавацца.
618 views08:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 20:56:03
А ў нас навіна: у нацыянальным парку “Прыпяцкі” ўпершыню закальцавалі вусатую сініцу. Раней гэтых птушак тут не рэгістравалі. Цяпер у “Прыпяцкім” афіцыйна на адзін від больш!

Зараз праходзіць кальцаванне птушак у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. Нашым арнітолагам дапамагаюць захавальнікі дзікай прыроды і валанцёры.

Галоўная мэта спецыялістаў – белая сініца. Гэтая “чырванакніжная” птушка ў Беларусі жыве толькі на Палессі, поймы палескіх рэк – яе дом. У астатнім жа гэты від вывучаны слаба. Кальцаванне дапаможа болей даведацца пра перасоўванне гэтых птушак.

Аўтар фота вусатай сініцы – Павел Пінчук. #wildpolesia
771 views17:56
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 10:53:07
Чаму ніхто не ставіць падабайкі круцігалоўцы (вертишейке)?

Адным з самых непапулярных пастоў у мінулым месяцы стала публікацыя з круцігалоўкай. Самае цікавае, што ЎСЕ пасты пра круцігалоўку трапляюць у антытоп.

Не крыўдзі круцігалоўкі, стаў ёй падабайкі, бо гэта такая ўнікальная птушка!

Па-першае, круцігалоўка – гэта дзяцел! Так, так, гэтая птушка належыць да сямейства дзятлавых. І ў адрозненне ад сваіх сваякоў, зімуе ў Афрыцы.

Цікава, што назву круцігалоўкі абумовілі паводзiны самкi. Калi патурбаваць птушку ў дупле, дзе яна выседжвае птушанят, яна пачынае гучна шыпець і плаўна выгінаць шыю, быццам змяя! #птушыныяцікавосткі

Фота: Wouter van der Ham, Wikimedia Сommons.
460 views07:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 11:38:40
Калядны анёл крыху паправіўся ў гэтым годзе.

Палявы верабей, Іна Шкурко.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату t.me/ptushkafota.
603 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 20:00:31
Вясёлых святаў! Каманда, сябры і валанцёры АПБ зычаць табе выдатных ідэй і не менш выдатнага іх здзяйснення!
Глядзі наша відэавіншаванне!
273 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 10:35:01
Віншуем з Калядамі! Няхай чароўныя моманты гэтага свята пакінуць адчуванне цуду ў тваім сэрцы назаўсёды.

Зычым усім нам дарыць блізкім сваю прысутнасць, любоў, радасць, увагу і прабачэнне!
463 views07:35
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 21:24:00 ​​Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і феерверкамі. Мы заклікаем устрымацца ад іх выкарыстання: шкода дзікім жывёлам ад іх можа быць значная!

Выбухі – стрэс для дзікіх жывёл. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак у гэты час спіць. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць проста разбіцца аб будынкі. Так, на Новы год у Празе падчас запуску феерверкаў на рацэ Влтаве лебедзі-шыпуны спалохаліся і ўзляцелі, але ў цемры сутыкнуліся з мостам і будынкамі.

Выбухі палохаюць не толькі дзікіх, але і свойскіх жывёл. Кожны год у час зімовых свят з’яўляецца процьма абвестак гаспадароў сабак, якія шукаюць сваіх гадаванцаў, што спалохаліся гучных выбухаў і збеглі.

Кітайскія ліхтарыкі таксама вельмі небяспечныя, бо лёгка могуць стаць прычынай пажару. У заапарку ў Крэфельдзе (Германія) у навагоднюю ноч праз кітайскі ліхтарык здарыўся пажар, які цалкам спаліў Дом малпаў. Тады згарэла больш за 30 жывёлаў.

Калі ласка, не ўзрывай петард і салютаў, не запускай кітайскія ліхтарыкі — дбай пра дзікіх і свойскіх жывёл, што жывуць побач!
757 views18:24
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 17:53:19
Вы прасілі – мы зрабілі!
Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ "Жарсці на кармушках" пройдзе 28 снежня ў 19.00!

Прыходзь, можна будзе задаць любыя пытанні пра падкормку птушак.

Арнітолаг, кіраўнік аддзела развіцця АПБ Вадзім Пракапчук раскажа:
Хто любіць біцца на кармушцы?
Якія птушкі, наеўшыся, могуць страціць прытомнасць?
Як кармушка можа стаць забойцам?
Як арганізаваць птушыную сталоўку: фічы і багі.

Лекцыя бясплатная, чакаем цябе! Рэгістрацыя: ptushki.org/wildlecture.
#птушкілякармушкі
760 views14:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 11:54:01
І такія птушкі завітваюць на кармушку. Гэта шуляк-карагольчык (перепелятник), і прыляцеў ён, вядома, не па семкі.

Шуляк-карагольчык – драпежнік-арнітафаг, 96% яго здабычы – птушкі малой і сярэдняй велічыні.
Самкі буйнейшыя за самца, таму і іх здабыча можа адрознівацца. Самкі ловяць буйнейшых птушак – памерам да голуба, самец жа нападае на дробных птушак – сініц, зелянушак, драздоў, берасцянак (зябликов), дзятлаў і іншых.

Дарослая пара за год з'ядае ў сярэднім 2200 птушак памерам з верабʼя, вывадак у перыяд выкормлівання – каля 400 птушак.

Відэа: Максім Сяліцкі.
347 views08:54
Адкрыць / каментаваць