Get Mystery Box with random crypto!

У нашых арнітолагаў сёння ўдалы дзень! Глядзі, хто атрымаў к | Птицы "Аляпка"

У нашых арнітолагаў сёння ўдалы дзень!
Глядзі, хто атрымаў каляровае кольца на лапку – палеская прыгажуня белая сініца, птушка 2022 года!

Наша каманда чатыры дні правяла ў марозных палях на Палессі, але атрымала сапраўдную ўзнагароду за настойлівасць.

Арнітолагі разлічваюць з дапамогай кальцавання высветліць, як белыя сініцы паводзяць сябе на працягу года, ці далёка ад месцаў гнездавання зімуюць. Гэта дапаможа прыняць правільныя меры для захавання “чырванакніжных” птушак.

Кальцаванне белай сініцы праводзіцца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia