Get Mystery Box with random crypto!

​​ Як зрабіць найлепшую для птушак кармушку-калонку? 1. Вазьм | Птицы "Аляпка"

​​ Як зрабіць найлепшую для птушак кармушку-калонку?

1. Вазьмі празрыстую пластыкавую бутэльку. Чым большы яе памер, тым лепей.
2. Пракалі з двух бакоў у ніжняй частцы бутэлькі дзірачкі і прасунь наскрозь галінку ці палачку з-пад сушы.
3. Крыху вышэй дзірак для палачкі зрабі яшчэ дзве невялікія дзіркі, адкуль птушкі будуць выцягваць семкі.
4. У закрутцы зрабі дзірку для шнурка, а на донцы прарэж шчыліны, каб сцякала вада, што трапляе ў кармушку-бутэльку з ападкамі.
5. Засып семкі – і вуаля! Кармушка гатовая!

Сярод плюсаў кармушкі-калонкі, акрамя лёгкасці яе стварэння, – тое, што птушкам лёгка заўважыць драпежніка і што на такой кармушцы могуць карміцца адначасова некалькі птушак. Памёт на такой кармушцы не трапляе ўнутр і магчымыя кішэчныя захворванні не перадаюцца іншым птушкам.

Вешай кармушку цяпер, каб 15-16 студзеня паўдзельнічаць у акцыі АПБ #птушкілякармушкі. Гэта сапраўдны ўсебеларускі маніторынг, але вельмі просты: трэба паназіраць адну гадзіну за сваёй кармушкай і даслаць праз форму ptushki.org/formaebw (будзе працаваць у дні акцыі) інфармацыю, колькі і якія віды птушак прыляцелі да цябе падсілкавацца.