Get Mystery Box with random crypto!

А ў нас навіна: у нацыянальным парку “Прыпяцкі” ўпершыню закал | Птицы "Аляпка"

А ў нас навіна: у нацыянальным парку “Прыпяцкі” ўпершыню закальцавалі вусатую сініцу. Раней гэтых птушак тут не рэгістравалі. Цяпер у “Прыпяцкім” афіцыйна на адзін від больш!

Зараз праходзіць кальцаванне птушак у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. Нашым арнітолагам дапамагаюць захавальнікі дзікай прыроды і валанцёры.

Галоўная мэта спецыялістаў – белая сініца. Гэтая “чырванакніжная” птушка ў Беларусі жыве толькі на Палессі, поймы палескіх рэк – яе дом. У астатнім жа гэты від вывучаны слаба. Кальцаванне дапаможа болей даведацца пра перасоўванне гэтых птушак.

Аўтар фота вусатай сініцы – Павел Пінчук. #wildpolesia