Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 44

2021-07-01 19:21:00
Прыемная неспадзяванка: у Маларыце загнездавала ўжо другая пара “чырванакніжных” пустэльг! Птушкі пасяліліся ў старым гняздзе гракоў.

Першая вядомая пара з’явілася тут у 2019 годзе. Птушкі занялі нішу на пяціпавярховіку, паспяхова выводзілі птушанят.

Летась сябры Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ і Рабочай групы па сокалападобных і совападобных усталявалі штучныя скрыні. Яны большыя і бяспечнейшыя: адтуль птушанятам цяжка вываліцца. Гэтай вясной пустэльгі перасяліліся туды.

Праўда, іх там чакаў сюрпрыз. Які – чытай тут: ptushki.org/news/704839.html

Фота Дзяніса Кіцеля і Дзяніса Піпко.
350 views16:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 11:11:57
Нягледзячы на тое, што драздовая чаротаўка (дроздовидная камышовка) – самая буйная з нашых чаротавак, памерам са шпака (!), яна вельмі спрытна скача і лазіць па чароце!

З красавіка па верасень драздовая чаротаўка сустракаецца на тэрыторыі амаль усёй Еўропы, а вось зімаваць ляціць у Паўднёвую Афрыку. Цiкава, што час і кірунак пералёту гэтыя птушкі ведаюць ад нараджэння! #птушыныяцікавосткі

Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
368 views08:11
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:24:26
Папуляцыя свіргуля ў Еўропе даволі вялікая і стабільная. Але ты можаш дапамагчы ім, калі зробіш гнездавую скрынку.

Свіргулі часцей за ўсё гняздуюцца ў невялікіх нішах у пабудовах чалавека, звычайна паміж дахам і сцяной. Таму прымацаваць скрыню для свіргуля лепш за ўсё ў такім месцы.
394 views10:24
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:21:15
Колькі часу свіргулі праводзяць у палёце?

Фота Мікалая Вараб'я.
357 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:18:12
Чаму свіргулі не ходзяць па зямлі?

Фота Мікалая Вараб'я.
336 views10:18
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:16:40
Колькі свіргулі за дзень з'ядаюць мух?

Фота Мікалая Вараб'я.
325 views10:16
Адкрыць / каментаваць