Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 40

2021-07-25 20:11:00
Водна-балотны цэнтр АПБ правёў Школу дрэваў!

Галоўны плюс летняй Школы – можна вучыцца вызначаць дрэвы па лісці і ацаніць флору Беларусі ва ўсёй красе!

Уражанні выпускнікоў ptushki.org/news/705342.html.

Калі ты таксама хочаш лепей спазнаць прыроду і даведацца больш пра дрэвы Беларусі – падавай заяўку, і мы звяжамся з табой, як толькі адкрыецца новы набор у Школу дрэваў https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSctb7KRp1AQQXpgAlOa9FlvBOI-JpAk9AUcduOhKssePYWKFA/viewform!

Фота: Аксана Суботка.
190 views17:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 10:16:57
Сокалы-пустэльгі ўжо 40 гадоў паспяхова асвойваюць беларускія гарады. Самі гнёзд яны не будуюць, найчасцей селяцца ў нішах на апошніх паверхах шматпавярховак, часам займаюць гнёзды іншых птушак.

Сакаляняты часам выпадаюць з гнёзд падчас гульні, або іх саштурхоўваюць старэйшыя браты ці сёстры. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.

Што рабіць, убачыўшы птушаня сокала-пустальгі на зямлі? Глядзі інструкцыю ptushki.org/news/705083.html.

Відэа: Доктар Шон МакКормак.
297 views07:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 17:14:22
Як так атрымліваецца, што птушкі з прыстаўкай "звычайны_ая" самай незвычайнай прыгажосці?

На фота Віталя Некрашэвіч звычайны гіль.
257 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 21:35:15
Цікавае назіранне – у Мінскім раёне Антон Жылюк сустрэў чаплю-квакву!
У Беларусі гэта вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від.

Гэта невялікая чапля – тыпова начная птушка, таму нават у месцах гнездавання не асабліва заўважная.

Чаплі-кваквы, якія жывуць у Еўропе, – пералётныя. Зімуюць у экватарыяльнай Афрыцы.

Назву яна атрымала праз свой "квакаючы" голас. Толькі паслухай ptushki.org/bird/58.html!
107 views18:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 20:05:53
Купі паштоўку – падтрымай АПБ! 10% ад продажу будзе ахвяравана на ахову дзікай прыроды Беларусі.

Такія крутыя птушыныя паштоўкі з акварэльнымі малюнкамі супрацоўніцы АПБ Алесі Башарымавай выпусціла выдавецтва "Тэхналогія".

Набыць можна па адрасе: г. Мінск, вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н. Або замовіць на сайце https://tn.by/product-tag/apb/.

Калі табе спадабаюцца гэтыя паштоўкі – будзе працяг з іншымі птушкамі! Можна будзе сабраць цэлую калекцыю!

Хочаш дапамагчы нам яшчэ больш? Далучайся да АПБ ptushki.org/anketa!
299 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 21:53:19
Совы – выдатныя начныя драпежнікі. Яны могуць заўважыць сваю ахвяру нават у цемры.

Але совы маюць вузкае поле зроку, а іх вочы амаль не могуць рухацца. Таму, каб бесперапынку сачыць за сваёй ахвярай, куды б тая ні пабегла, совы вымушаны паварочваць галаву ўслед за ёй, часцяком здзяйсняючы паварот на 270 градусаў! #птушыныяцікавосткі
436 views18:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 14:05:18
Падчас экспедыцыі арнітолагі АПБ выявілі вельмі рэдкую з'яву – гняздо з двума птушанятамі вялікага арляца (большого подорлика) – і ўпершыню знялі яго з дрона!

Вялікія арляцы – птушкі, якім пагражае глабальнае знікненне, яны засталіся толькі ў пяці краінах Еўропы. У Беларусі гняздуецца 120-160 пар вялікага арляца. Поспех гнездавання – 60-70%, з гнязда вылятае ў лепшым выпадку адно птушаня.

Але гэтым разам арляцы зрабілі нам вялікую прыемную неспадзеўку: гняздо ажно з двума птушанятамі! За дваццацігадовы досвед вывучэння гэтага віду спецыялістамі ў Беларусі вядомыя толькі адзінкавыя такія выпадкі. Звычайна выжывае толькі старэйшае і найдужэйшае птушаня.

Спадзяемся, што абодва птушаняты паспяхова выляцяць з гнязда!

Працы па ратаванню віду працягваюцца. Хочаш дапамагчы нам? Зрабі ахвяраванне на сайце АПБ ptushki.org/helpus/how_to_pay. Любая сума важная!

Фота Сямёна Левага (АПБ).
271 views11:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 10:36:56
Прыляцела акальцаваная птушка: што рабіць?

Калі гэта акальцаваны голуб, то паведаміць пра знаходку ў Клуб галубаводаў, +375296819912 (Бялькевіч Юрый).

Калі трапілася акальцаваная дзікая птушка (нават загінулая), патрэбна паведаміць пра знаходку ў Беларускі цэнтр кальцавання птушак НАН Беларусі. Перапішы ўсе дадзеныя з кольца, калі ёсць магчымасць, сфатаграфуй птушку, апішы ўмовы і месца, дзе яна была знойдзена. Інфармацыю можна адправіць на e-mail: bym.minsk@gmail.com.
245 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 20:43:00
Новае жыццё. Птушаняты шэрых жураўлёў.

Але гэта не проста два маленькія птушаняты, магчыма, гэта першыя шэрыя жураўлі, якія вылупіліся ў Бельгіі! https://www.birdlife.org/europe-and-central-asia/news/cuteness-alert-first-crane-chicks-are-born-belgium

Фота: Wim Dirckx.
311 views17:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 14:12:00
Упаў свіргуль? Нагадваем, што рабіць.

1. Ніколі не падкідвай свіргуля ўгору над асфальтам, не скідвай з акна ці балкона. Вынесі яго на адкрытую прастору, падымі на далоні: здаровы свіргуль зляціць і па спіралі пачне падымацца ўгору.

Калі ў свіргуля ёсць траўмы, пералом крыла, ці недзе выступіла кроў, звяртайся да ветэрынара-арнітолага: ptushki.org/helpbird.

2. Птушаня ці дарослы?
Ва ўсіх малодзенькіх сёлетніх свіргулёў лапкі светла-ружовыя, пёркі па крайчыку белыя, на канцы пёраў ёсць пух, пёры крылаў і хваста часткова ці цалкам у трубачках. Падабранае птушаня трэба шмат і правільна карміць.

3. Дзе ператрымаць свіргуля?
Пакладзі свіргуля ў чыстую скрынку памерам не меней за 30x20 см, каб птушка магла расправіць крылы. Вышыня мусіць быць не меншая за 15 см, каб птушка не выбралася. У клетку ні ў якім разе не саджай: папсуюцца пёры. На дно скрынкі пакладзі папяровы ручнік.

4. З кім параіцца наконт догляду за свіргулём?
Парады могуць даць у групе дапамогі свіргулям: vk.com/strizh_by.
145 views11:12
Адкрыць / каментаваць