Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 41

2021-07-19 09:50:53
Якія вушы!

У зайца добра развіты слых, трохі горш – нюх і зрок. Ён добра адрознівае рухомыя прадметы, а да чалавека, які нерухома стаіць, можа падбегчы амаль ушчыльную і толькі тады, разглядзеўшы яго, "даць драпака".

Хуткі бег і заблытванне слядоў, бадай, адзіны сродак абароны ад пераследу, але ў экстрэмальных сітуацыях, асабліва пры нападзенні птушак-драпежнікаў, русак пераварочваецца на спіну і бароніцца моцнымі ўдарамі задніх лап.

Фота: instagram wildlife.group.
298 views06:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 10:20:00
АПБ першай ва ўсходняй Еўропе стала членам Wetlands International – глабальнай некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца захаваннем і аднаўленнем водна-балотных угоддзяў. Wetlands International працуе ў 100 краінах і мае 20 офісаў па ўсім свеце.

Партнёрства з Wetlands International Europe дае “зялёнае святло” для сумесных новых ініцыятыў, імпрэз, праграм і праектаў, доступ да міжнароднай сеткі экспертаў, удзелу ў дыялогу па ключавых пытаннях заканадаўства.

Сёння АПБ – паўнамоцны партнёр ужо трох міжнародных прыродаахоўных асацыяцый: BirdLife International, Coalition Clean Baltic і Wetlands International.

Фота: Марыя Шуманская.
374 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 09:15:00
У такую спякоту да вадаёмаў пацягнуліся сем'і з дзецьмі, каб адпачыць і заадно пакарміць качак ды лебедзяў.

Калі ласка, не кармі птушак хлебам!

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастаткова энергіі і вітамінаў. Гэта тое ж самае, калі б чалавек харчаваўся толькі фаст-фудам.

Мы не павінны адвучваць птушак карміцца самастойна натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі.

Фота: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.
315 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 16:25:54
Ельня кліча валанцёраў на летнік па рамонце экасцяжыны!

Калі: 28 ліпеня – 1 жніўня.
Што трэба будзе рабіць: вазіць на тачцы і насіць дошкі, умацоўваць і прыбіваць іх, працаваць пілой. Праца патрабуе пэўнай фізічнай падрыхтоўкі, таму, калі адчуваеш у мускулах сілу – далучайся!

Арганізацыйныя пытанні: ptushki.org/news/705238.html.

Калі хочаш удзельнічаць у летніку – запаўняй форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSczg6FCd7NtGytqsulfW_899QLojqHhrD4o8F5bsV4VBGVWog/viewform.

Фота валанцёрцы АПБ Марыі Шуманскай.
177 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 14:02:58
Гэтае фота – пераможца ў конкурсе фатаграфій птушак-вестуноў вясны ў намінацыі пасля 16 гадоў! Прыгажосць, ну?

Шчыра віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам!
Чытай падрабязнасці па спасылцы: ptushki.org/news/705199.html.

Гражына Лянцэвіч, Гродзенская вобласць.

Конкурс прайшоў у межах міжнароднай кампаніі "Жывая вясна", якая ажыццяўлялася дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
101 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 21:14:56
За 40 секунд...
Аўтар – Chilik. #птушкажарт
260 views18:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 18:28:04
Як дапамагчы птушкам перажыць анамальную спякоту, калі адкрытыя крыніцы вады на гнездавой тэрыторыі знікаюць?
Зрабі для іх паілку ці купальню!

Некалькі важных парад:

Канструкцыя павінна быць простай і трывалай, але ў той жа час досыць лёгкай, каб яе можна было лёгка чысціць і напаўняць.

Ванна павінна мець неглыбокія нахільныя бакі з неглыбокім падыходам да вады.

Для таго, каб розныя віды птушак маглі карыстацца ваннай, забяспеч такі нахіл, пры якім вада мае глыбіню ад 2,5 да 10 см.

Для ўстойлівасці можна пакласці камень пасярэдзіне.

Важна правільна размясціць ванну: птушкі будуць карыстацца ёй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што размяшчэнне ванны забяспечвае добрую бачнасць для птушак падчас купання. Разам з тым варта мець паблізу кусты ці дрэвы, дзе яны пры патрэбе могуць схавацца.

Варыянты паілак/купальняў ад нашых падпісантаў.

ptushki.org/news/705171.html
Фота Сяргея Шакалы.
175 views15:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 18:04:17
У ліпені падчас сезона размнажэння кажаноў нярэдка здараецца, што кажаняты выпадаюць са сховішча, дзе месціцца калонія, і рызыкуюць загінуць.

Бачыш кажаня на зямлі? Расказваем, як вярнуць яго матулі! ptushki.org/news/705164.html

Фота Арцёма Зянкевіча, валанцёра АПБ.
285 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 19:33:47
Выдатная навіна! У межах нашай бонуснай праграмы ўсе сябры АПБ цяпер могуць атрымаць зніжку 10% у крамах касметыкі ДНК, INGLOT, MeKey.

Калі першую пакупку зробіш у афлайн-краме, пакажы актуальную сяброўскую картку АПБ, і кансультант аформіць карту лаяльнасці з асаблівай праграмай зніжкі (або заменіць на яе тую праграму, якая ў цябе ўжо ёсць).

Калі першую пакупку зробіш у анлайн-крамах dnk.by, inglot.by, або на сторонцы https://www.instagram.com/mekey_minsk/, пазнач у заўвагах да заказу, што ты сябра АПБ, і напішы нумар сваёй сяброўскай карткі. Менеджар пры афармленні заказу аформіць карту лаяльнасці крамы, зробіць зніжку і канчатковую суму заказу паведаміць па тэлефоне. Пры наступных заказах ты зможаш карыстацца картай лаяльнасці крамы і адразу бачыць зніжку ў кошыку.

На акцыйныя тавары дзейнічае большая зніжка (калі зніжка па акцыі 5%, а па карце лаяльнасці 10%, то дзейнічае зніжка па карце).

Стаць сябрам АПБ ptushki.org/anketa.
Усе зніжкі ад нашых партнёраў ptushki.org/bonus.
293 views16:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:01:15
Калі ў такую спёку набыў сабе марозіва, але, відавочна, яго з'есць дзіця.

На фота дрозд-спявун (певчий дрозд) дакормлівае подлетка. Аўтар – Д. Відуціс, @ptushkafota.
321 views09:01
Адкрыць / каментаваць