Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 42

2021-07-12 12:40:19
Сябры, нагадваем, што ўсім НОВЫМ сябрам ліпеня з рэгіёнаў (усіх абласцей, акрамя Мінскай) мы дорым запрашэнне на птушыную экскурсію з арнітолагам.

Экскурсія групавая і пройдзе ў кожным абласным цэнтры, акрамя Мінска: у Віцебску, Гродна, Брэсце, Магілёве і Гомелі. Мы пастараемся падабраць найбольш зручную для ўсіх дату экскурсіі, а калі будзе шмат удзельнікаў, прапануем 2 даты на выбар.

АПБ – гэта вялікая сям’я аднадумцаў, якіх яднае каштоўнасць клопату пра дзікую прыроду. Далучайся да гэтай сям'і і ты – стань сябрам АПБ ptushki.org/anketa.

Фота: Мікалай Варабей.
307 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 21:23:00
Таўстадзюб (дубонос) спачатку трыбушыў нейкія ягады (вунь якая "чыстая" дзюба), а потым прыляцеў закусіць семкамі.

Відэа: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.
148 views18:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 12:41:31
Калі шэрая варона вельмі ўразілася чэмпіянатам Еўропы па футболе.

Фінал ужо заўтра, за каго будзеш заўзець? #euro2021

Відэа: Яна Карніцкая.
86 views09:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 17:33:33 Дзелімся выдатнымі трансляцыямі з гнёздаў, якія табе варта паглядзець гэтым летам!

Чорныя буслы на вяршыні дрэва ў Латвіі:



Бледныя свіргулі на даху школы ў Іспаніі:



Рачныя крычкі на плывучых астравах у Чэхіі



Сіпухі з Вялікабрытаніі https://tices-meadow-barn-owls.click2stream.com/.

Сіпухі з Іспаніі



Скопы з Латвіі



Беларускія пустэльгі ўжо вылецелі з гнязда, але ты можаш паглядзець найлепшыя моманты трансляцыі сезона 2021 на https://birdwatch.by/pustalga-brest2021.
223 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:57:33
Увага! У сокалаў птушаняты вылецелі з гнёзд і пачынаюць дарослае жыццё. У АПБ штодня тэлефануюць грамадзяне, якія знайшлі сакалянят на зямлі ці на балконе.

Бачыш птушаня сокала-пустальгі на зямлі? Расказваем, як дапамагчы.
ptushki.org/news/705083.html

Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі!
319 views13:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:24:04
Трэніруем уважлівасць!

Фота: instagram yauhenius.
323 views12:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:51:43
Цiкавы факт – форма палёту зелянушкі нагадвае палёт кажана. Спачатку яна скача на абедзвюх нагах, потым ляціць хутка і малюе дугі ў паветры, а перад прызямленнем пэўны час лунае.

Каб спікіраваць, яна спачатку рэзка ўзлятае, робіць на вялікай вышыні некалькі колаў, прыціскае крылы і рэзка накіроўваецца ўніз.

Гучыць як апісанне выступу фігурыстаў на лёдзе, праўда? #птушыныяцікавосткі

Фота: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.
232 views07:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 20:48:49
Галоўнае – верыць у сябе!

Ці атрымалася рачной крычцы з'есці плотку не па памеры, глядзі фота і відэа Дзмітрыя Вінчэўскага на birdwatch.by/gallery/harrier/rachnaya-krychka-i-platva-ne-pa-pameru.
172 views17:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 21:00:33
Ужо трохі ведаеш птушак і хочаш навучыцца вызначаць іх па галасах?
Прыходзь 10 ліпеня на птушыную экскурсію "Галасы птушак" у Мінску ад Водна-балотнага цэнтра АПБ.

Арнітолаг Анастасія Кузьмянкова правядзе экскурсію па экасцежцы "Горад птушак" і ў Лошыцкім парку, на практыцы пакажа, як адрозніваць птушак па галасах.

Экскурсія платная, частка прыбытку пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Дэталі і кошт тут: http://birdingbelarus.by/voices_tour/.

На фота зялёная перасмешка, аўтар – Лілія Кахновіч, t.me/ptushkafota.
230 views18:00
Адкрыць / каментаваць