Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 39

2021-07-31 12:47:19
Максімальны зарэгістраваны ўзрост вялікай сініцы ў Еўропе?

Фота: Кацярына Букас, @ptushkafota.
69 views09:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 12:44:02
Чаму птушка так завецца – вялікая сініца?

Фота: Валер Пясецкі, @ptushkafota.
75 views09:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 12:43:17
Гэтую птушку бачылі ўсе! Вялікая сініца – шырока распаўсюджаны від. Яна жыве ў лесе, парках, садах, часта пасяляецца ў вялікіх і малых населеных пунктах побач з чалавекам.

Але наколькі добра ты ведаеш гэтую птушку? Давай праверым!
76 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 21:26:29
Проста цяпер праходзіць валанцёрскі летнік па рамонце экасцяжыны на старажытным верхавым балоце Ельня.

Штогод турыстаў на балоце становіцца ўсё больш. Тысячы людзей праходзяць па экасцяжыне кожныя выходныя і яна натуральным чынам "зношваецца". Каб працягваць радаваць турыстаў камфортным знаходжаннем у гэтым цудоўным месцы без шкоды для самаго балота, мы праводзім рамонтныя работы на асобных участках экасцяжыны.

Вялікі дзякуй усім валанцёрам!

Летнік адбываецца ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
299 views18:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 18:47:00
Маладыя рачныя крычкі яшчэ працяглы час, пасля таго як стануць на крыло, выпрошваюць корм у бацькоў.

Дарослыя крычкі спрабуюць стымуляваць моладзь да самастойнага палявання, пры гэтым праносяць злоўленую рыбку міма рота дзіцяці, якое лямантуе.

Уся шыкоўная фотасерыя ад Уладзіміра Бондара па спасылцы birdwatch.by/gallery/arktous/khvatit-narybnichat-sterna-hirundo.
240 views15:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 17:25:00
Шчуркі-пчалаедкі (золотистые щурки) – экзотыка ў чыстым выглядзе!

Але, шчыра кажучы, не такія ўжо гэтыя шчуркі і заўзятыя пчалаедкі. Зразумела, калі побач з ярам альбо кар'ерам, дзе яны ўладкавалі сваё паселішча, апынецца пара-другая вулляў, дык грэх не харчавацца пчоламі!

А калі з пчоламі не вельмі, дык любая казурка будзе даспадобы, галоўнае, каб лётала і памерамі, пажадана, была паболей! Матылі, стракозы, нават зладзюга шэршань – усё падыдзе да стала птушанятам. #птушыныяцікавосткі
247 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 16:06:45
Які прыгажун – птушаня вялікага арляца (большого подорлика) з цікавым колерам пёраў! Такіх птушак каля 10% у беларускай папуляцыі.

Дзякуючы фотапастцы, усталяванай у межах праекта АПБ "Палессе – дзікая прырода без межаў", мы ведаем, што гэта гняздо спачатку заняла барадатая кугакаўка, але яго спустошылі крумкачы. Калі прыляцелі бацькі нашага героя – яно ўжо было свабоднае.

Птушаня расце і ўжо атрымала кольца! #wildpolesia
266 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 10:29:45
Добрай раніцы! Панядзелак – дзень цяжкі, але прачынацца трэба.
Подлетак малінаўкі (зарянки) прапануе пачаць яго з ранішняй гімнастыкі!

Прадуктыўнага працоўнага тыдня, дружа!

Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
230 views07:29
Адкрыць / каментаваць