Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 36

2021-08-17 22:06:29
У кругланосых плывунчыкаў незвычайныя паводзіны на гнездаванні. Самкі і самцы памяняліся тыповымі ролямі ў палавых паводзінах.

Самкі буйнейшыя і ярчэй афарбаваны, чым самцы. Яны завабліваюць самцоў, канкуруюць за тэрыторыю і агрэсіўна бароняць гняздо і абранага самца, а пасля адкладкі яек (звычайна 4) адлятаюць, а яйкі выседжваюць самцы і потым клапоцяцца пра птушанят. #птушыныяцікавосткі

Фота: Віктар Рындзевіч.
Калі таксама хочаш дзяліцца з намі цікавымі птушынымі здымкамі - далучайся да чата "Птушкі з фотастужкі": @ptushkafota.
213 views19:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 17:17:12
Страшна ці няшна? У Беларусі з 23 па 29 жніўня пройдзе Тыдзень кажаноў!

Што мы падрыхтавалі:
23 жніўня, 19.00 – Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ ад трох вядучых еўрапейскіх экспертаў “Пра што вам не раскажуць ні Дракула, ні Бэтмэн”. Рэгістрацыя ptushki.org/bats.

25-27 жніўня – гарадскі квэст у Мінску.
Шукай схаваныя лоты з цікавымі фактамі пра кажаноў і падказкамі, дзе знайсці наступны! Правілы квэсту будуць абвешчаныя 25 жніўня а 7.00 на ютуб-канале АПБ ptushki.org/youtube.

28-29 жніўня – Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы.
У праграме – начныя адловы кажаноў, “рукакрылая” экскурсія па запаведным лесе, выстава “Кажаны на калажах Рамана Янотава”, лекцыя, кінапаказ, аквагрым. Прыязджай з дзеткамі, будзе цікава! Рэгістрацыя ptushki.org/bats2021.
318 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 19:38:05
Прывітанне, я пардва (белая куропатка). Жыву на буйных верхавых балотах на поўначы Беларусі.

Зусім белая я толькі зімой, а наагул я ўвесь час змяняю афарбоўку апярэння – тройчы на год. А самцы і зусім чатыры разы за год. Гэта патрэбна, каб злівацца з мясцовасцю.

Але апошнім часам нешта пайшло не так. Клімат змяняецца, прылаўчыцца да яго складана. Без снегу ж узімку мы робімся яркімі мішэнямі для драпежнікаў: нас лёгка заўважыць на цёмным фоне балота. У Беларусі мы сталі відам, які знікае...

Калі ласка, дапамажы захаваць нас – зрабі ахвяраванне ptushki.org/helpus/how_to_pay!

Фота: Eva Kostroma, Wikimedia Commons.
513 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 13:14:06
Туманная раніца ў заказніку "Сярэдняя Прыпяць". #wildpolesia

Відэа: Павел Пінчук (АПБ).
235 views10:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 10:50:08
Сёння Міжнародны дзень ваўка.

Воўк – драпежнік найвышэйшага парадку, а значыць, ён падтрымлівае біялагічную разнастайнасць і самарэгуляцыю экасістэмы, у якой жыве. Але яго ролю пачаў прымяраць на сябе чалавек. Ён вырашае, колькі і якіх відаў патрэбна канкрэтнаму лесу ці нават асабліва ахоўнай тэрыторыі. Беспадстаўна перакройваючы экасістэму на свой капыл, ён парушае раўнавагу дзікай прыроды, у якой усё ўзаемазвязана.

Наша вялікая мара – каб воўк заняў сваё пачэснае месца ў дзікай прыродзе, яго перасталі не толькі юрыдычна, але і фактычна лічыць "непажаданым відам", спыніўся татальны адстрэл ваўкоў.

У абарону звера выступае сам закон прыроды і мы таксама.
Мы супраць палявання на ваўка ў перыяд размнажэння. І лічым неабходным забараніць паляванне на ваўка ў нацыянальных парках і істотна абмежаваць на тэрыторыі заказнікаў рэспубліканскага значэння.
470 views07:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 20:13:00
З 14 жніўня ў Беларусі пачынаецца летне-асенні сезон палявання (фактычна летне-зімовы, па 12 снежня!) на вадаплаўных птушак.

Адказны падыход да яго дапаможа захаваць рэдкія і ўразлівыя віды качак, а паляўнічым – не трапіць на штрафы.
Якія віды здабываць забаронена?
Якія з іх лёгка пераблытаць з паляўнічымі відамі?
Якія віды лепш не страляць з увагі на скарачэнне іх папуляцыі?
Куды можна звярнуцца, калі ёсць сумневы ў вызначэнні віду птушкі?

Чытай у нашай памятцы ptushki.org/news/706468.html!

Фота: качка-шылахвостка (шилохвость), Wikimedia Commons, Frank Schulenburg.
328 views17:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 11:49:35
Гэты малы зуёк – Фелоніус Гру ў свеце птушак.

Фота: Максім Косцін, @ptushkafota. #птушкажарт
398 views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 09:45:00
Пачаўся прыём заявак на BirdRace-2021!
4 верасня на працягу 12 гадзін каманды будуць шукаць птушак па ўсёй краіне, задача – убачыць як мага больш відаў.

Паспрабуй свае сілы і ты, далучайся! ptushki.org/news/706031.html

Няма каманды? Шукай птушкароў у "Ціў-Ціў"-чаце t.me/ptushkachat.
334 views06:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 13:13:15
Юзэфіна жывая

У сакавіку 2021 года, калі Юзэфіна знаходзілася яшчэ ў Грэцыі, яе перадатчык перастаў дасылаць сігналы. У найгоршым выпадку птушка загінула, бо апошні пункт яе трэка лёг у 40 м ад ЛЭП. У найлепшым – зламаўся перадатчык.
Нашы калегі ў Грэцыі агледзелі месца яе апошняга сігналу, але знайсці нічога не атрымалася. Нам заставалася толькі чакаць, бо, як вядома, надзея памірае апошняй.

І вось на фотапастцы на гняздзе ў Белавежскай пушчы з'явілася арліца. На яе спіне выразна быў відаць прымацаваны GSM-перадатчык, гэта была Юзэфіна!

Але сваё патомства сёлета арляцы вырашылі выгадаваць у іншым гняздзе. Цяпер маладое арляня ўжо падрасло, але яшчэ вучыцца лётаць, зусім нязграбна пералятаючы з дрэва на дрэва недалёка. Зусім хутка яго, як і іншых пушчанскіх арляцоў, чакае пералёт на месца зімоўкі.

Сачыць за міграцыяй пазначаных трэкерамі арляцоў можна будзе на нашым сайце: ptushki.org/eagle.

Крыніца: https://npbp.by/about/news/orlitsa-yuzefina-zhiva-i-dazhe-imeet-potomstvo/
Фота: Антон Кузьміцкі.
539 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 20:13:00
"А мне здавалася, гэта верабей".

Аўтар – Ілля Уколаў.
332 views17:13
Адкрыць / каментаваць